Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мінскі Мікалай

Дата нараджэння
27.01.1855
Месца нараджэння
Віленская губерня, Дзісенскі павет, м. Глыбокае
Дата смерці
02.07.1937
Род дзейнасці
паэт, драматург, перакладчык
Спецыялізацыя
літаратура
Жанр
паэмы, вершы

Мінскі Мікалай (сапраўднае прозвішча і імя – Віленкін Мікалай Максімавіч) нарадзіўся 27 студзеня 1855 года ў мястэчку Глыбокае Дзісенскага павета Віленскай губерні (зараз г. Глыбокае). Рускі пісьменнік і публіцыст, адзін з пачынальнікаў сімвалізму. У дваццацігадовым узросце скончыў з залатым медалём Мінскую гімназію, затым у 1879 г. Пецярбургскі ўніверсітэт і атрымаў ступень прысяжнага паверанага пецярбургскай судзебнай палаты. Працаваў у Італіі і Парыжы ў якасці настаўніка дзяцей барона Г. О. Гінцбурга. У 1882 г. прыняў праваслаўе і ўступіў у царкоўны шлюб з Ю. І. Якаўлевай (аўтарам аповесцей і апавяданняў, якая пісала пад псеўданімам Юлія Бязродная).

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1879 г., выступіўшы ў «Журнале русских романов и путешествий». «Новое время» змясціла на сваіх старонках паэму М. М. Мінскага «Сон славянина», якая потым пад назвай «На родине» была перадрукавана ў «Вестнике Европы» за 1877 г. Нярэдка вершы М. Мінскага друкаваліся ў часопісах «Неделя», «Русская мысль», «Северный вестник».

Да пачатку 1880-х гг. творчасць Мінскага мела сувязь з народніцкай дзейнасцю. Лірычным зместам яго твораў былі настроі перадавой моладзі 70-х – пач. 80-х гг.. Але затым наступіў рэзкі пералом. У 1884 г. у кіеўскай газеце «Заря» з'явіўся артыкул Мінскага і Ясінскага, які абвясціў мадэрнізм у мастацтве. З таго часу Мінскі – актыўны тэарэтык і практык дэкадэнскага мастацтва. У 1905 г. выдаваў у Пецярбургу газету «Новая жизнь», якой фактычна кіраваў У. І. Ленін. М. Мінскі надрукаваў у ёй «Гімн рабочых» («Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся...»), зрабіў скарочаны пераклад «Інтэрнацыянала». Пасля выхаду публікацыі М. Мінскі як рэдактар быў абвінавачаны ўладай у закліку да звяржэння існуючага ладу і арыштаваны.

Пасля выхаду з турмы выехаў за мяжу. У Парыжы напісаў драматычную трылогію «Жалезны прывід» (1909), «Малая спакуса» (1910) і «Хаос» (1912). У верасні 1913 г. Мінскі атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. У час імперыялістычнай вайны 1914 г. ён служыў ваенным карэспандэнтам у Францыі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. працаваў у савецкім палпрэдстве, жыў у Берліне, Лондане, Парыжы.

Пераклаў «Іліяду» Гамера, творы П. Верлена, П. Б. Шэлі, Дж. Байрана, Г. Флабера і інш.

Памёр М. Мінскі 2 ліпеня 1937 года ў Парыжы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аврутин, А. Жизнь и житие Николая Минского: «Белые пятна словесности» / А. Аврутин // Советская Белоруссия. – 1996. – 5 июля. – С. 5.

2. Аврутин, А. Три ипостаси и три жены Николая Минского / А. Аврутин // Рэспубліка. – 2000.– 25 сак. – С. 6.

3. Аўруцін, А. Пры святле сумлення. Да сумлення: да 140-годдзя з дня нараджэння Мікалая Мінскага (Віленкін – уражэнец г. Глыбокае) / А. Аўруцін // Літаратура і мастацтва. – 1995. – 13 студз. – С. 6.

4. Іванова, Г. Глыбоччына багатая на таленты / Г. Іванова // Народнае слова. – 2012. – 1 верас. – С. 6.

5. Капшуль, С. Паэт Мінскі і сімвалізм / С. Капшуль // Веснік Глыбоччыны. – 2003. – 15 лют. – С. 3.

6. Конан, У. Мінскі Мікалай Максімавіч / У. Конан // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1999. – Т. 5 : М–Пуд. – С. 181.

7. Мікалай Максімавіч Мінскі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – С. 166.