Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мірановіч Міхась Канстанцінавіч

Дата нараджэння
18.02.1948
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Ушацкі раён, в. Старына
Род дзейнасці
паэт-гумарыст, перакладчык
Узнагароды і прэміі
Літаратурная прэмія імя К. Крапівы (2003)

Мірановіч Міхась Канстанцінавіч – паэт-гумарыст. Нарадзіўся 18 лютага 1948 года ў в. Старына Ушацкага раёна. Скончыў Велікадолецкую сярэднюю школу, Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1973). Па адукацыі – радыёфізік. Працаваў лабарантам, выкладчыкам, інжынерам-канструктарам, інспектарам дзяржнагляду за стандартамі, начальнікам аддзела кадраў. Жыве і працуе ў Віцебску.

Першая літаратурная публікацыя – у газеце «Літаратура і мастацтва» – у 1972 годзе. Мае больш 1,5 тыс. літаратурных публікацый у рэспубліканскай, абласной перыёдыцы. Друкаваўся і друкуецца ў часопісах «Кракадзіл», «Перець», «Чаян», «Вожык», «Полымя», «Алеся», «Родная прырода», газетах «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Рэспубліка», «Знамя юности» і інш. Адзін з аўтараў паэтычных зборнікаў «Агледзіны», «Дзвіна», «П'яныя каровы», «Тутэйшы шляхціц», «Дзень паэзіі-2005». Аўтар гумарыстычнай рубрыкі «Міранізмы» ў абласной газеце «Народнае слова», зборнікаў «Міранізмы» (2002), «Драбяза» (2004), «Смешачкі» (2004), «Фрашкі» (2005), «Згадкі» (2006), «Карацей кажучы» (2006), «Коротше кажучи» (2006), «Короче говоря» (2006), «Хаханькі» (2006), «Жартачкі» (2013, 2014, 2015), «Перасмешкі» (2016), «Згадкі» (2017) і інш. Гумарыстычныя і сатырычныя вершаваныя карацелькі-міранізмы складзены ў зборнікі, якіх ужо больш за 80.

Перакладае на беларускую мову творы ўкраінскіх і польскіх пісьменнікаў. Пераклаў з украінскай мовы камедыю М. Старыцкага «За двума зайцамі», якая была пастаўлена ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Я. Коласа.

У 2003 годзе стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя К. Крапівы за творы сатыры і гумару, апублікаваныя ў часопісе «Вожык».

З 2005 года – сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Варатынская, Г. Літаратурны дэсант / Г. Варатынская // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 30 верас. – С. 5.

2. Варатынская, Г. У вершах жыць і гумарыць / Г. Варатынская // Патрыёт (Ушачы). – 2013. – 23 кастр. – С. 2.

3. Гумарыстычныя далягляды. Віцебшчына // Вожык. – 2011. – № 1. – С. 12–21.

4. Мірановіч Міхась Канстанцінавіч // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 552 – 553.

5. Міхаіл Канстанцінавіч Мірановіч – лаўрэат штогадовай прэміі часопіса «Вожык» імя Кандрата Крапівы за 2002 год // Рабочее слово (Витебск). – 2003. – 28 марта. – С. 12.

6. Салтук, А. Гумар – справа сур'ёзная / А. Салтук // Віцебскі рабочы. – 2002. – 3 верас. – С. 3.

7. Салтук, А. У добры шлях ! / А. Салтук // Віцебскі рабочы. – 2005. – 17 лістап. – С. 5.

8. Северына, В. На памяць – кнігі і язмін / В. Северына // Патрыёт (Ушачы). – 2018. – 25 крас. – С. 5.

9. Хайченко, З. Встреча с поэтом / З. Хайченко // Аршанская газета. – 2018. – 14 крас. – С. 5.

10. Шпакоўская, Г. Лёгкае чытво на сур'ёзныя тэмы / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2008. – 1 сак. – С. 6.

11. Шпакоўская, Г. Некалькі пытанняў з нагоды юбілею аўтару «міранізмаў» / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 1998. – 17 лют. – С. 8.