Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Міронаў Аляксандр Яўгенавіч

Дата нараджэння
26.11.1930
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Дата смерці
23.07.1984
Род дзейнасці
пісьменнік

Міронаў Аляксандр Яўгенавіч нарадзіўся 23 лістапада 1910 года ў г. Оршы ў сям'і чыгуначніка. Скончыўшы сямігодку, А. Міронаў вучыўся на агульнаадукацыйных курсах у Мінску. У 1928 г. адначасова з вучобай працаваў рабочым на будаўніцтве, з 1933 г. рэпарцёрам рэспубліканскай газеты «Звязда». Але юнака вельмі прыцягвала мора, і летам 1930 г. ён паехаў у Архангельск, уладкаваўся матросам 1-га класа савецкага гандлёвага флоту. Плаваў на суднах «Малыгін», «Валадарскі», «Смідовіч», «Чалюскін», удзельнічаў у Чалюскінскай эпапеі (1933–1934). Некаторы час працаваў у рэдакцыях газет «Правда Севера», «Моряк Севера» (1930–1941). Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, А. Міронаў скончыў паскораную школу камандзіраў баявога карабля, служыў на Паўночным флоце. Пасля дэмабілізацыі (1946) вярнуўся ў Мінск, працаваў уласным карэспандэнтам газеты «Звязда» (1946–1947), адказным сакратаром альманаха «Советская Отчизна», начальнікам сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм» (1947–1950). 3 1950 г. на творчай рабоце. Узнагароджаны 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, «Знак Пашаны», «Дружбы народаў», медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Ганаровы палярнік Савецкага Саюза. Заслужаны работнік культуры БССР (1978).

Друкавацца пачаў ў 1930-х г. (у беларускім друку – з 1934 г.). Пісаў нарысы, апавяданні, аповесці, раманы і п'есы, прысвечаныя пераважна жыццю, працы і подзвігам савецкіх маракоў («Паход Чалюскіна», «Ля студзёнага мора», «У чужых шыротах», «Па марах, па акіянах», «Толькі мора вакол» і інш.). Пісьменнік добра ведаў побыт сваіх таварышаў па працы і ваеннай службе. У яго творах шмат з перажытага, уласнага жыццёвага вопыту. Пісаў для дзяцей («Чэснае піянерскае», «Сцяг карабля», «Гэта твае сябры» і інш.). Многія яго апавяданні і нарысы прысвечаны тэме рабочага класа. Займаўся перакладамі. У літаратурнай апрацоўцы А. Міронава за пасляваенныя гады выйшлі многія кнігі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Аўтар аповесці-ўспамінаў «Дзед Маўр». На словы А. Міронава напісаны песні («Зубронак» П. Падкавырава і інш.).

Жыў у Мінску і Кактэбелі (Крым).

Памёр 15 снежня 1992 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аляксандр Міронаў // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 386.

2. Міронаў Аляксандр Яўгенавіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. – Т. 1 : Абуховіч–Ватацы. – С. 310.

3. Міронаў Аляксандр Яўгенавіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 436.

4. Міронаў Аляксандр Яўгенавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1984. – Т. 1 : Акапэл–Габелен. – С. 637.

5. Шляхі да мора // Вёрсты пройдзеных дарог / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. – Магілёў : Магілёўская друкарня, 2003. – С. 74–81.

6. Яршоў, І. Вялікая Айчынная вайна ў творах літаратараў Оршы і Аршаншчыны / І. Яршоў // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 25 июня. – С. 7.