Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мяснікоў Анатоль Фёдаравіч

Дата нараджэння
15.07.1950
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Шмідзельшчына
Дата смерці
21.04.2011
Род дзейнасці
гісторык, літаратар, публіцыст
Навуковая ступень
кандыдат гістарычных навук (1987)
Узнагароды і прэміі
Дзяржаўная прэмія Беларусі (1994)
Рэспубліканская прэмія «Залаты купідон» (2010)

Мяснікоў Анатоль Фёдаравіч – беларускі гісторык, літаратар і публіцыст.

Нарадзіўся 15 ліпеня 1950 года ў в. Шмідзельшчына Талачынскага раёна ў сялянскай сям'і.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1972). Працаваў у газетах «Чырвоная змена», «Звязда» (з 1978 года). Кандыдат гістарычных навук (1987).

У 1994 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі за кнігу «Нацдэмы: лёс і трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка» (1993).

З 1995 года – прэс-сакратар Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. У 1996–1999 гг. працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Гуманітарна-эканамічны веснік».

З 1976 года – член Саюза журналістаў рэспублікі, з 2001 г. – член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

З 2007 года – загадчык кафедры Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва.

Даследаваў гісторыю Беларусі XIX–XX стст., праблемы беларускай журналістыкі і міжнацыянальных адносін у Рэспубліцы Беларусь.

Аўтар кніг: «Сацыялістычнае спаборніцтва і друк Беларусі» (1980), «Айчыне адданыя сыны: гістарычныя нарысы» (1997), «Дзеля гэтага варта жыць: публіцыстыка, дыялогі, эсэ» (2000), «Гісторыя Беларусі: ад старажытнасці да нашых дзён» (2004), «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)» (2005), «Талент быць чалавекам» (2005, сумесна з Г. І. Авсянкінай), «Сто асоб беларускай гісторыі» (2-е выд., 2009), «Сто асоб беларускага спорту» (2009; у 2010 годзе атрымаў Рэспубліканскую прэмію «Залаты купідон»), дакументальных аповесцей і нарысаў пра Я. А. Адамовіча, А. Л. Бурбіса, Д. Ф. Прышчэпава, А. А. Смоліча, І. П. Убарэвіча, М. С. Чарота, А. Г. Чарвякова і інш.

Памёр 21 красавіка 2011 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Давідовіч, В. В. Мяснікоў Анатоль Фёдаравіч / В. В. Давідовіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 22.

2. Карніловіч, Э. Пароднены з газетай «Звязда» / Э. Карніловіч // Наша Талачыншчына. – 2013. – 18 верас. – С. 7.

3. Марціновіч, А. Каб менела ў гісторыі загадак / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2011. – 27 мая. – С. 22.

4. Мясников Анатолий Фёдорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 153.

5. Мясников Анатолий Фёдорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 282.

6. Мяснікоў Анатоль Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2004. – Т. 18. Кн. І : Дадатак : Шчытнікі–Яя. – С. 431.

7. Публицист, краевед, исследователь // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 136–137.

8. Шнэйдар, А. Заўсёды ў пошуку / А. Шнэйдар // Наша Талачыншчына. – 2004. – 11 жн. – С. 2.