Палачанін Фёдар Антонавіч
Палачанін Фёдар Антонавіч нарадзіўся 27 жніўня 1951 года ў в. Чаркасы Докшыцкага раёна. Беларускі пісьменнік. Скончыў Мінскі педінстытут (1974). Працаваў загадчыкам Лісавіцкага сельскага клуба, настаўнікам Чаркаскай пачатковай, Лісавіцкай васьмігадовай, Докшыцкай сярэдняй (№ 2) школ, метадыстам і інспектарам Докшыцкага раёна, інструктарам Докшыцкага РК КПБ, загадчыкам раённай фільматэкі. 3 2000 г. галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Докшыцкага райвыканкама. Акцёр Докшыцкага народнага тэатра (з 1980).
Друкуецца з 1992 г. Аўтар кніг «Расплата за нелюбоў» (1998), «Недаспяваная песня» (2001), «Белы абрус» (2002), «Не свая віна», «Урок на ўсё жыццё» (абедзве 2003), «Вяртанне да першачысціні» (2004), «Нявыпраўленая памылка», «Пазычанае шчасце» (абедзве 2005), «Школьнікам аб праваслаўнай веры» (2006), «Голас сумлення» (2008), «Докшыцкі край», «Жыву я подыхам нябёс» (абедзве 2009), «Зраненае сэрца» (2011), «Шлях да Бога» (2012), «Даравальная нядзеля» (2012), «Дарога ў неба» (2014), «Маўклівая любоў» (2015), «Галалёд», «Ці так жывём?» (абедзве 2017), «Святло сярод ночы» (2018).
Творы Ф. Палачаніна вызначаюцца жанравай разнастайнасцю, свежасцю і актуальнасцю праблем, жыццёвай праўдзівасцю, глыбокім псіхалагічным аналізам. Паводле яго твораў Докшыцкі народны тэатр паставіў спектаклі «Расплата за нелюбоў» (1997), «Не свая віна» (2000). Беларускае радыё паставіла радыёспектаклі: «Спытай сэрца сваё», «Расплата за нелюбоў» (абодва 1998), радыёкампазіцыю «Красуйся, бярозка, расці» (2001).
Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча (2008). У 2013 годзе Фёдар Антонавіч Палачанін стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя П. Броўкі.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006 г.), «Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі» (2016 г.), Ганаровы член Рэспубліканскага камітэта Беларускай грамадскай арганізацыі салдацкіх маці (2002 г.).
ЛІТАРАТУРА
1. Альшэўская, Т. Новая кніга Ф. Палачаніна / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 27 снеж. – С. 4.
2. Аляксеева, Т. У. Творчая індывідуальнасць Фёдара Палачаніна-драматурга / Т. У. Аляксеева // Книжное наследие А. П. Сапунова : материалы республиканской научно-практической конференции к юбилеям издания А. П. Сапуновым книг «Витебская старина» (т. 1, 1883) и «Река Западная Двина» (1893), 23 декабря 2013 г. / [редкол.: А. И. Сёмкин и др.]. – С. 69–74.
3. Антановіч, К. Аб праваслаўі па-беларуску / К. Антановіч // Краязнаўчая газета. – 2019. – № 14 (крас.). – С. 5.
4. Берніковіч, Д. Пра веру – на роднай мове / Д. Берніковіч // Витебские вести. – 2018. – 20 дек. – С. 22.
5. Берніковіч, Д. Юбілейныя радкі майстра слова / Д. Берніковіч // Витебские вести. – 2018. – 3 февр. – С. 12.
6. Гільніч, Л. На вышыні дасканаласці / Л. Гільніч // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2007. –15 верас. – С. 6.
7. Гільніч, Л. Педагог, артыст, пісьменнік / Л. Гільніч // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 8 дек. – С. IV.
8. Жукаў, І. Каб марнай не была дарога... / І. Жукаў // Настаўніцкая газета. – 2013. – 23 сак. – С. 22.
9. Жукаў, І. Новыя перамогі Фёдара Палачаніна / І. Жукаў // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 6 чэрв. – С. 5.
10. Жукаў, І. Храм Фёдара Палачаніна / І. Жукаў // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 9 лістап. – С. 7.
11. Краснова-Гусачэнка, Т. Арыенцір – на духоўнасць / Т. Краснова-Гусачэнка // Народнае слова. – 2012. – 27 кастр. – С. 6.
12. Палачанін, Ф. А. «Залаты Купідон» Фёдара Палачаніна / Ф. А. Палачанін ; гутарыла Т. Шульгат // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 20 окт. – С. 5, 9.
13. Палуян, Ч. На крылах «Залатых купідонаў» / Ч. Палуян, Д. Арцімовіч // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 31 жн. – С. 10.
14. Салянка, Л. Шчаслівая зорка Фёдара Палачаніна / Л. Салянка // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 14 студз. – С. 3.
15. Палачанін Фёдар Антонавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 634–635.
16. Чарняўская, Д. Нацыянальная літаратурная прэмія: знаёмімся з намінантамі : трыумф станоўчага героя / Д. Чарняўская // Літаратура і мастацтва. – 2018. – 24 жн. – С. 7.
17. Шпакоўская, Г. Аб узвышаным і зямным / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2014. – 16 авг. – С. 10.
18. Шпакоўская, Г. Докшыцкі Палачанін / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2002. – 15 студз. – С. 5.
19. Шпакоўская, Г. Фёдар Палачанін: «Галоўны арыенцір у творчасці – жыццё» / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2015. – 5 сент. – С. 1, 12.