Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Панізнік Сяргей Сцяпанавіч

Дата нараджэння
10.05.1942
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Мёрскі раён, в. Бабышкі
Род дзейнасці
паэт, перакладчык, журналіст
Узнагароды і прэміі
ордэн Трох зорак
ордэн Францыска Скарыны

Панізнік Сяргей Сцяпанавіч нарадзіўся 10 мая 1942 года ў в. Бабышкі Мёрскага раёна. Беларускі паэт, перакладчык, журналіст.

У 1962 годзе скончыў Магілёўскае медыцынскае вучылішча, у 1967 годзе – факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. З 1967 года – ваенны журналіст. З 1977 года С. Панізнік працаваў у газеце «Вячэрні Мінск», з 1980 года – на Дзяржтэлерадыё БССР, у 1982–1996 гг. – у выдавецтве «Юнацтва», адначасова ў 1992–1994 гг. – у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны, у 1996–1999 гг. – вучоны сакратар Літаратурнага музея Я. Купалы.

Пачаў друкавацца з 1959 года (псеўданім Сяргей Папар). Аўтар зборнікаў паэзіі «Кастры Купалля» (1967), «Палявая пошта» (1972), «Крона надзеі» (1975), «Чало і век» (1979), «Слова на дабрыдзень» (1982), «Мацярык» (1984), «Стырно» (1989), «А пісар земскі...» (1994), «Сустрэча роднасных сусветаў» (1997). Аўтар кнігі публіцыстычных артыкулаў «Пасля вогненных вёсак...» (1980), дакументальных аповесцяў «Браніслава» (1985), «Асвейская трагедыя» (1992). Таксама выдаў зборнікі вершаў для дзяцей: «Адкуль вясёлка п'е ваду» (1981), «Жыцень» (1986), «Мы – грамацеі» (1989), «Золкая зёлка» (1999). На некаторыя яго вершы напісаны песні.

З 1967 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1990 года выдае штогоднік «Бацькаўшчына».

Узнагароджаны латвійскім ордэнам Трох зорак і ордэнам Францыска Скарыны.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Берлеж, М. Веку, Радзіме, Праўдзе / М. Берлеж // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 11 мая. – С. 7.

2. Весялуха, М. Калі гарэла неба над Дзвіною... / М. Весялуха // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 1 сак. – С. 9.

3. Весялуха, М. Песні, далучаныя да вечнасці / М. Весялуха // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 21 чэрв. – С. 16.

4. Гарэлік, Л. М. Панізнік Сяргей / Л. М. Гарэлік, Г. І. Рэут // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – Т. 4 : Лазарук–Перкін. – С. 449–453.

5. Зимацкая, А. «Освейская трагедия» – книга-память / А. Зимацкая // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2013. – 5 ліп. – С. 2.

6. Капуста, Ж. (Не)забытая спадчына / Ж. Капуста // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 6 кастр. – С. 6.

7. Капуста, Ж. Нектар успамінаў / Ж. Капуста // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 6 кастр. – С. 6.

8. Кожан, К. Сяргею Панізьніку – 70 гадоў / К. Кожан // Вольнае Глыбокае. – 2012. – 24 траўня. – С. 11.

9. Лясовіч, С. М. «...Ляжыць мацярык на падкове Дзвіны» / С. М. Лясовіч // Роднае слова. – 2012. – № 3. – С. 30–33.

10. Мароз, А. Пра беларускага паэта – на роднай мове / А. Мароз // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2019. – 19 сак. – С. 6.

11. Матэленак, Л. Волат з-за Волты / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2017. – 6 мая. – С. 4.

12. Пакульневіч, Я. «...І хатка тая – мой Парнас: пісьменнік Сяргей Панізнік і Верхнядзвіншчына» / Я. Пакульневіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2002. – 24 мая. – С. 2.

13. Панизник Сергей Степанович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 283.

14. Панизник Сергей Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 693.

15. Панізнік Сяргей // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 534–535.

16. Пучынскі, У. Сплочаныя даўгі / У. Пучынскі // Краязнаўчая газета. – 2012. – № 17 (май). – С. 5.

17. Саламевіч, І. У. Панізнік Сяргей Сцяпанавіч / І. У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 12 : Палікрат–Праметэй. – С. 46.

18. Салтук, А. Слова на дабрыдзень: да юбілею паэта Сяргея Панізніка / А. Салтук // Віцебскі рабочы. – 2002. – 11 мая. – С. 2.

19. Саматой, І. В. Творчы партрэт Сяргея Панізніка / І. В. Саматой // Наука – образованию, производству, экономике : материалы XVI (63) Региональной научно-практической конференции преподавателей, научных сотрудников и аспирантов, Витебск, 16–17 марта 2011 г. : в 2 т. / редкол.: А. П. Солодков [и др.]. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2010. – Т. 1. – С. 264–267.

20. Сяргей Панізнік // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 418.

21. Чалавек Свету, улюблёны ў Беларусь // Краязнаўчая газета. – 2017. – № 17 (май). – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Пісьменнікі, паэты, літаратары Мёрскі раён

arrow Электронные книги Миорских авторов – Сяргей Панізьнік