Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Параскевін Антон (Улюценка Віктар Васільевіч)

Дата нараджэння
22.11.1949
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна
Род дзейнасці
паэт, краязнаўца, урач
Жанр
апавяданні, сказы
Узнагароды і прэміі
Ганаровы знак «2000 год Хрысціянства»
грамата Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта
дыплом лаўрэата Рэспубліканскага конкурсу на лепшую публікацыю па экалагічнай тэматыцы (2013)
грамата «За шматгадовую плённую працу на ніве беларускай літаратуры і ў сувязі с 80-годдзем Саюза пісьменнікаў Беларусі» (2014)
грамата Рэспубліканскага ГА «СПБ» у сувязі з 65-годдзем з Дня нараджэння (2014)
літаратурная прэмія імя П. Броўкі (2015)
дыплом «За паспяховую творчую актыўнасць, грамадскую дзейнасць і з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання» (2017)
нагрудны знак «За вялікія заслугі ў літаратуры» (2017)

Антон Параскевін (сапраўднае прозвішча Улюценка Віктар Васільевіч) нарадзіўся 22 лістапада 1949 года ў г. п. Шуміліна.

Скончыў Полацкае медыцынскае вучылішча (1971), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1982), клінічную ардынатуру Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1988).

З 2006 года – член Саюза журналістаў Беларусі, з 2010 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Працаваў загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы. Зараз працуе ўрачом функцыянальнай дыягностыкі паліклінікі УАЗ «Шумілінская ЦРБ».

Займаецца краязнаўствам. Публікуецца ў рэспубліканскіх, абласных і мясцовых СМІ.

З 2003 года ўдзельнічаў у рабоце Рэспубліканскага экалагічнага форуму Рэспублікі Беларусь. Заняў 2 месца ў конкурсе на лепшую публікацыю ў намінацыі «Мой родны кут» (2003–2004, 2007).

Аўтар кніг: «Светлазор» (2008), «Аўгустоўская купель» (2010), «У краі каменных волатаў» (лепшы твор 2012 года ў галіне краязнаўства), «Камяні кажуць» (2013), «Камнецвет не увядает» (2016), «Валуны роднай старонкі» (2017), «По следам месяцеслова» (2018), «Месяцеслов благословенный» (2019); у суаўтарстве з У. Ільіным «Пяценка» (2008), «Праваслаўе на Шуміліншчыне: гады ганенняў» (2009), «Праваслаўе на Шуміліншчыне: мінулае і сучаснасць» (2009) і з Ф. Анапрыенкам «Волаты Прыобальскага краю» (2017).

Лаўрэат літаратурнай прэміяй імя П. Броўкі (2015).

Узнагароджаны: Ганаровым знакам «2000 год Хрысціянства», граматай Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта, дыпломам лаўрэата Рэспубліканскага конкурсу на лепшую публікацыю па экалагічнай тэматыцы (2013, кніга «У краі каменных волатаў»), граматай «За шматгадовую плённую працу на ніве беларускай літаратуры і ў сувязі с 80-годдзем Саюза пісьменнікаў Беларусі» (2014), граматай Рэспубліканскага ГА «СПБ» у сувязі з 65-годдзем з Дня нараджэння (2014), дыпломам Рэспубліканскага ГА «СПБ» «За паспяховую творчую актыўнасць, грамадскую дзейнасць і з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання» (2017), нагрудным знакам Рэспубліканскага ГА «СПБ» «За вялікія заслугі ў літаратуры» (2017).

У 2019 годзе занесены на Дошку Гонару Шумілінскага раёна за дасягненне найлепшых паказчыкаў па выніках работы за 2018 год.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дошка гонару Шумілінскага раёна // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 30 крас. – С. 4–5.

2. Ермалаеў, С. Прэмія імя Петруся Броўкі – у Антона Параскевіна / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 3 мая. – С. 1.

3. Канстанцінава, А. Дыплом за лепшы твор / А. Канстанцінава // Герой працы (Шумiлiна). – 2013. – 6 верас. – С. 1.

4. Мароз, М. Пад цёплым крылом дзяцінства / М. Мароз // Герой працы (Шумiлiна). – 2012. – 3 крас. – С. 5.

5. Мароз, М. Сын крыніцы і вольхі шэрай... / М. Мароз // Герой працы (Шумiлiна). – 2009. – 17 лістап. – С. 5.

6. Пятрова, А. Віктар Улюценка: «У кожнага на зямлі сваё прызначэнне» / А. Пятрова // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 14 чэрв. – С. 1, 3.

7. Сакалоў, А. Узнагарода – шумілінскаму пісьменніку / А. Сакалоў // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 26 верас. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Улютенко Виктор Васильевич (Параскевин Антон). Нацыянальная лiтаратурная прэмiя 

arrow Віцебскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»