Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пашкевіч Нічыпар Еўдакімавіч

Дата нараджэння
12.12.1924
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Філістава
Дата смерці
05.02.2003
Род дзейнасці
крытык, літаратуразнаўца
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады творчасці
1943–2003
Жанр
вершы, артыкулы, рэцэнзіі
Навуковая ступень
кандыдат філалагічных навук (1970)
Узнагароды і прэміі
Заслужаны работнік культуры БССР (1974)
Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа (1966)
ордэн Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені
ордэн Чырвонай Зоркі
Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР

Пашкевіч Нічыпар Еўдакімавіч – беларускі савецкі крытык і літаратуразнаўца.

Нарадзіўся 12 снежня 1924 года ў в. Філістава Талачынскага раёна.

Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1946), Віцебскі педагагічны інстытут (1951), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1960).

Перад Вялікай Айчыннай вайной скончыў два курсы Мінскага педвучылішча імя Н. К. Крупскай. Прымаў актыўны ўдзел у партызанскім руху: быў байцом, памочнікам камісара па камсамолу, камісарам атрада імя Катоўскага партызанскай брыгады «Граза», членам рэдкалегіі падпольнай газеты «Чырвоны хлебароб» (1944–1945), супрацоўнікам газеты «Віцебскі рабочы» (1945–1946, 1948–1951), супрацоўнікам газеты «Звязда» (1951–1956).

Член КПСС з 1946 года.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1958 года.

3 24 лютага 1961 года – галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», з 1969 года – рэдактар газеты «Праўда», з 1972 года – першы намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Літаратурны агляд», з 1974 года – намеснік дырэктара Інстытута літаратуры АН БССР, з 1976 – рэктар Інстытута культуры, галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм» (1979–1987).

Друкавацца пачаў з 1943 года.

Аўтар кніг пра пасляваенную беларускую прозу «На шырокіх шляхах жыцця» (1965, Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа ў 1966 годзе), «На эпічным напрамку» (1969), артыкулаў і рэцэнзій пра творчасць М. Лынькова, I. Мележа, П. Панчанкі, I. Шамякіна, І. Навуменкі, Я. Брыля, А. Адамовіча, А. Кулакоўскага, А. Асіпенкі, А. Чарнышэвіча і іншых.

Кандыдат філалагічных навук з 1970 года.

Даследаваў творы беларускай прозы, прысвечаныя Айчыннай вайне, пытанні пісьменніцкага майстэрства, увасаблення ў мастацкіх творах жыццёвага матэрыялу.

У 1974 годзе прысвоена званне «Заслужаны работнік культуры БССР».

Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Памёр 5 лютага 2003 года ў Мінску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Абрамовіч, С. Чалавек, які жыў і пісаў па-сапраўднаму / С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. – 2009. – 12 снеж. – С. 10.

2. Журналист, критик, литературовед // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 141–142.

3. Карніловіч, Э. Рэдактар газеты «ЛіМ» / Э. Карніловіч // Наша Талачыншчына. – 2013. – 4 верас. – С. 7.

4. Никифор Пашкевич // В атмосфере художественного поиска и стилевого многообразия: творчество витебских литераторов во второй половине 1960-х – начале 1990-х годов : монография : в 2 ч. / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2012. – Ч. 2. – С. 359–367.

5. Нічыпар Еўдакімавіч Пашкевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І.П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 645.

6. Пашкевич Никифор Евдокимович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 290.

7. Пашкевич Никифор Евдокимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі,2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 746.

8. Пашкевіч Нічыпар Еўдакімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 12 : Палікрат–Праметэй. – С. 247.

9. Пашкевіч Нічыпар Еўдакімавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч[і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 151.

10. Савік, Л. С. Пашкевіч Нічыпар / Л. С. Савік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – Т. 4 : Лазарук–Перкін. – С. 512–513.

11. Салтук, А. Зямляк і калега / А. Салтук // Віцебскі рабочы. – 2004. – 11 снеж. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow НББ. База данных ۫«Учёные Беларуси». Пашкевич, Никифор Евдокимович