Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пашкоў Генадзь Пятровіч

Дата нараджэння
23.03.1948
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, в. Ліпавічы
Род дзейнасці
паэт, празаік, перакладчык, журналіст
Гады творчасці
з 1967
Узнагароды і прэміі
Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Пашкоў Генадзь Пятровіч нарадзіўся 23 сакавіка ў в. Ліпавічы Чашніцкага раёна ў сям'і служачых.

У 1953 годзе разам з бацькамі пераехаў у Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці.

Пасля заканчэння Войстамскай сярэдняй школы ў 1966 годзе паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Першыя публікацыі з'явіліся яшчэ ў школьныя гады ў смаргонскай раённай газеце «Светлы шлях».

Генадзь Пашкоў – адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў паэтычнага пакалення, якія пачыналі сваю творчасць у 70-я гг. мінулага стагоддзя. Толькі вершаваных зборнікаў ён выдаў звыш дзясятка.

У 1967 годзе ў калектыўным зборніку «Узлёт» выйшла падборка вершаў Генадзя Пашкова. У 1971–1972 гг. працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных перадач для дзяцей і юнацтва на Беларускім радыё.

З 1972 года – загадчык рэдакцыі ў часопісе «Полымя», затым – адказны сакратар, з 1979 года – намеснік галоўнага рэдактара.

З 1989 года быў таксама кансультантам гуманітарнага аддзела ў апараце ЦК КПБ, працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Тэатральная Беларусь», рэдагаваў «Цэнтральную газету».

З лютага 1996 па 2008 гг. – дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі.

З 2008 па 2016 гг. – першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1977 года.

З 1996 года – член-карэспандэнт Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры.

Выдаў зборнік паэзіі «Кляновік» (1975), «Дыстанцыя небяспекі» (1979), «Гравюры дарог» (1981), «Зямлю слухаю» (1983), «Маналог на кастрышчы» (1986), «Крокі» (1988), «Люблю, спадзяюся, жыву» (1990), «Журавінавы востраў» (1998), «Тваім святлом благаславёны» (2006). Выйшаў зборнік паэзіі для дзяцей «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986), «Пціч» (1991), «Зорнае поле» (1999), кнігі нарысаў «Будзень як свята» (1977), «Палескія вандроўнікі» (1998).

Пераклаў на беларускую мову кнігу паэзіі рускага паэта Юрыя Воранава «Масты памяці» (1991).

З'яўляецца адным з аўтараў дакументальнага фільма «Я зямлю люблю так...».

У 1980 годзе стаў лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Беларусі за паэтычныя зборнікі «Красный жаворонок» (Масква, 1977), «Дыстанцыя небяспекі».

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998), Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2013).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Александровіч, Ю. Каб людзьмі звацца... / Ю. Александровіч // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2003. – 6 верас. – С. 2.

2. Астраух, А. «Веча радзімых бяроз» / А. Астраух // Маладосць. – 2003. – № 12. – С. 118–130.

3. Астраух, А. Не перапішаш лёс на чыставік / А. Астраух // Беларуская думка. – 2001. – № 10. – С. 175–182.

4. Выдающиеся имена Отечества – уроженцы Чашникского района // Чашникский район : справочно-информационные материалы / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2008. – С. 9–10.

5. Гарадніцкі, Я. «Аснова ўсіх асноў – жанчына, зямля, радзіма» / Я. Гарадніцкі // Роднае слова. – 2008 – № 3. – С. 10–13.

6. Дзеячы культуры і навукі – ураджэнцы Чашніччыны // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. – Мінск : Медисонт, 2007. – С. 138–149.

7. Макарэвіч, В. Па той бок вясёлкі... / В. Макарэвіч // Маладосць. – 2013. – № 3. – С. 108–115.

8. Пашкоў Генадзь Пятровіч // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 455–456.

9. Саверчанка, І. Душою – лірык, розумам – філосаф! / І. Саверчанка // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 22 сак. – С. 4.

10. Савіцкі, А. На песнях журбы гадаваны / А. Савіцкі // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 28 сак. – С. 14.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Наш Генадзь Пашкоў

arrow «Прашу цябе, зямля, дазволь быць каласком у роднай ніве»