Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пацыенка Генадзь Барысавіч

Дата нараджэння
25.08.1937
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Зубакі
Род дзейнасці
пісьменнік
Узнагароды і прэміі
Ганаровы грамадзянін Лёзненскага раёна (2007
сярэбраны медаль Міжнароднага Саюза славянскіх журналістаў

Пацыенка Генадзь Барысавіч нарадзіўся 25 жніўня 1937 года ў в. Зубакі Лёзненскага раёна, беларускі пісьменнік.

Тут жа скончыў 4 класы, а затым сямігодку ў аг. Дабрамыслі. Сярэднюю адукацыю атрымаў у г. Гродна. У 1954–1956 гг. Генадзь Барысавіч працаваў на цаліне, пасля чаго вярнуўся ў Гродна. Потым быў прызваны ў армію. Служыў танкістам на Дальнім Усходзе.

Яго дарога ў літаратуру пачалася з газеты «Гродненская правда», дзе ён, токар Гродзенскага завода «Аўтазапчастка», друкаваў свае першыя творы. У той час газету ўзначальваў Васіль Быкаў. Ён звярнуў увагу на творчасць маладога пісьменніка і ў 1961 годзе адправіў яго на з'езд маладых пісьменнікаў Беларусі ў Мінск. У гэтым жа годзе з рэкамендацыйным лістом ад Васіля Быкава і Івана Шамякіна Г. Б. Пацыенка адправіўся ў Маскву паступаць у літаратурны інстытут імя Горкага, які ў 1966 годзе скончыў.

Пасля літінстытута Генадзь Пацыенка скончыў аспірантуру. Працаваў загадчыкам аддзела рэдакцыі часопіса «Маладая гвардыя», выкладаў у інстытуце.

З'яўляючыся саветнікам Міністэрства па справах нацыянальнасцяў Расійскай Федэрацыі, пісьменнік быў цесна звязаны з Паўночным Каўказам. Свае назіранні аб вайне ў Чачні Генадзь Барысавіч выказаў у кнізе «Дни среди молний» (1994). За аповесць «Пока пуля летит» (2000) узнагароджаны сярэбраным медалём Міжнароднага Саюза славянскіх журналістаў. У 2007 годзе ў Віцебску быў выдадзены двухтомнік Генадзя Барысавіча «Выбранае», куды ўвайшлі лепшыя творы, якія былі створаны аўтарам за гады творчасці.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 года. Член Саюза пісьменнікаў Расіі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2007 года. Лаўрэат рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшая кніга 2008 года». Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча (2008). Ганаровы грамадзянін Лёзненскага раёна (2007).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Барановский, А. Где книжки хорошо пишутся? / А. Барановский // Віцебскі рабочы. – 2001. – 27 лют. – С. 4.

2. Васильева, Л. Диалог с читателем: прямой и откровенный / Л. Васильева // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2007. – 1 верас. – С. 7.

3. Кузьмич, М. Свет несказанный и негасимый / М. Кузьмич // Беларуская думка. – 2007. – № 8. – С. 90–95.

4. Кузьмич, М. Тропа на спуске к озеру / М. Кузьмич // Нёман. – 2009. – № 3. – С. 161–171.

5. Кузьмич, М. «Хутор – мой кабинет» / М. Кузьмич // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 25 жн. – С. 5–6.

6. Кузьмич, М. П. Домой, на праздник души / М. П. Кузьмич // Белая Вежа. – 2017. – № 7. – С. 81–86.

7. Марціновіч, А. Родавае гняздо паблізу возера Шэлахава / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 14 снеж. – С. 12.

8. Пациенко Геннадий Борисович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 289–290.

9. Пациенко, Г. Б. В Зубаки, к Пациенко / Г. Б. Пациенко // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2015. – 26 мая. – С. 5.

10. Пациенко, Г. Б. «Если в книге нет Бога, она, считай, не состоялась» / Г. Б. Пациенко ; беседовала Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2017. – 25 жн. – С. 3.

11. Пациенко, Г. Б. О воспитании души словом / Г. Б. Пациенко ; записала Л. Похолкина // Народнае слова. – 2012. – 30 жн. – С. 16.

12. Пациенко, Г. Б. Прикосновение к тайне / Г. Б. Пациенко ; беседовала Л. Дедюро // Віцебскі рабочы. – 2012. – 23 жн. – С. 20–21.

13. Пепеляев, В. Наследник по прямой / В. Пепеляев // Советская Белоруссия. – 2009. – 5 февр. – С. 9.

14. Похолкина, Л. «И изливается душа...» / Л. Похолкина // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2007. – 25 жн. – С. 2.

15. Похолкина, Л. Слово – носитель души / Л. Похолкина // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2012. – 24 жн. – С. 7.

16. Похолкина, Ю. Пользуясь словами, пишет чувствами / Ю. Похолкина // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2007. – 25 жн. – С. 2, 7.

17. Салтук, А. Шэпт аржаных каласоў / А. Салтук // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 18 снеж. – С. 6.

18. Тихомирова, А. Геннадий Борисович Пациенко (25 августа 1937 года) / А. Тихомирова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2008. – 22 сак. – С. 4.

19. Тихомирова, Н. По Божию промыслу / Н. Тихомирова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2008. – 11 лістап. – С. 2.

20. Шпаковская, Г. Вдохновение живет на родине / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2017. – 12 окт. – С. 22.

 

СПАСЫЛКІ

 arrow Пациенко Геннадий Борисович