Петрашкевіч Алесь
Петрашкевіч Алесь (Аляксандр Лявонцьевіч) – беларускі пісьменнік, драматург.
Нарадзіўся 1 мая 1930 года ў в. Пярэвалачня Талачынскага раёна. Скончыў Забалоцкую сямігадовую школу (1948), Коханаўскую сярэднюю школу (1951), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1955).
З 1952 года – член КПСС.
3 1954 года працаваў у ЦК ЛКСМБ, з 1961 года працааў у ЦК КПБ інструктарам, загадчыкам сектара (1963–1967), загадчыкам аддзела культуры (1976–1979), рэктарам Мінскага інстытута культуры (1975–1976), з 1967 года – адказным сакратаром, у 1973–1975 гг. і з 1979 года – намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя».
З 1961 года – член Саюза журналістаў Беларусі. Кандыдат гістарычных навук (1967). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1974).
У 1975 годзе прысвоена званне «Заслужаны работнік культуры БССР».
У 1976 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай преміяй Беларусі за ўдзел у выданні 12-томнай «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі». У 1976–1981 гг. выбіраўся кандыдатам у члены ЦК КПБ. У 1991–1998 гг. – кіраўнік арганізацыйна-метадычнага цэнтра па выданні гісторыка-дакументальных хронік «Памяць».
Друкавацца пачаў з 1954 года. Аўтар нарысаў, фельетонаў, памфлетаў.
Першая камедыя «Адкуль грэх» пастаўлена ў 1969 годзе Беларускім тэатрам імя Я. Купалы. Сатырычныя камедыі «Злыдзень» (пастаўлена Магілёўскім абласным тэатрам драмы і камедыі ў 1973 г.) і «Укралі кодэкс» (пастаўлена Гомельскім абласным драматычным тэатрам у 1976 г.), «Ка-та-стро-фа» (пастаўлена ў 1987 г.).
Драмы: «Трывога» (пастаўлена Беларускім тэатрам імя Я. Коласа ў 1974 г.), «Соль» (пастаўлена Дзяржаўным рускім драматычным тэатрам БССР у 1981 г.), «У спадчыну жыццё» (пастаўлена Беларускім рэспубліканскім тэатрам юнага гледача ў 1985 г. і Талачынскім народным тэатрам), «Прагноз на паслязаўтра» (1994), «Крыж святой Еўфрасінні» (1996), «Дагарэла свечачка...» (пастаўлена ў 1997 г.), «Інтэлігенты» (1998).
П'есы «Напісанае застаецца» (1978, пастаўлена Беларускім тэатрам імя Я. Купалы ў 1979 г.), «Русь Кіеўская» (пастаўлена Крымскім рускім драматычным тэатрам у 1982 г.), «Мой друг, вялікі Чалавек».
Гістарычную хроніку «Змова» паставіў Крымскі рускі драматычны тэатр (1983).
Трагедыя «Злавеснае рэха» (пастаўлена Магілёўскім абласным тэатрам драмы і камедыі, 1984).
Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Уваскрэсная ноч» (1977), «Нас выбраў час» (1979, з У. Халіпам).
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета УССР, медалём Ф. Скарыны, іншымі медалямі. sexe24
Памёр 24 жніўня 2012 года ў Мінску.
ЛІТАРАТУРА
1. Алесь Петрашкевич // В атмосфере художественного поиска и стилевого многообразия: творчество витебских литераторов во второй половине 1960-х – начале 1990-х годов : монография : в 2 ч. / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2012. – Ч. 1. – С. 190–220.
2. Алесю Петрашкевічу – 80 // Наша слова. – 2010. – № 17 (28 крас.). – С. 1.
3. Аляксандр Лявонцьевіч Петрашкевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 645–646.
4. Бірукоў, В. Шчырая і жыццёва глыбінная споведзь / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2010. – 6 лют. – С. 10.
5. Драматург, прозаик, историк, издатель // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 133–135.
6. Карніловіч, Э. Сябра Петруся Броўкі / Э. Карніловіч // Наша Талачыншчына. – 2013. – 4 верас. – С. 7.
7. Маляўка, П. І. Петрашкевіч Алесь / П. І. Маляўка // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Минск :БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – Т. 5 : Пестрак–Сяўрук. – С. 13–14.
8. Петрашкевич Алесь (Александр Леонтьевич) // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 294.
9. Петрашкевич Алесь (Александр Леонтьевич) // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 41.
10. Петрашкевіч Алесь (Аляксандр Лявонцьевіч) // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 166.
11. Саламевіч, І. У. Петрашкевіч Алесь (Аляксандр Лявонцьевіч) / І. У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 12 : Палікрат–Праметэй. – С. 334.
12. Салтук, А. Напісанае застаецца / А. Салтук // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 30 крас. – С. 4.
13. Шнейдер, А. Драматург, прозаик, историк / А. Шнейдер // Наша Талачыншчына. – 2005. – 6 мая. – С. 6.
СПАСЫЛКІ