Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пецюкевіч Уладзімір Генрыхавіч

Дата нараджэння
01.03.1943
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, в. Цяцёркі
Род дзейнасці
пісьменнік
Жанр
паэзія

Пецюкевіч Уладзімір Генрыхавіч нарадзіўся 1 сакавіка 1943 года ў в. Цяцёркі Браслаўскага раёна, беларускі паэт.

У 1969 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. З 1969 года працаваў у будаўнічай арганізацыі ў Мінску, у 1988–2000 гг. у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.

Друкуецца з 1975 года. Яго творы ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі «Лагодны промень раніцы» (1988) і «Браслаўшчына азёрная мая» (1998). Аўтар паэтычных кніг «Узняўся белы птах» (2004), «Струны пілігрыма» (2011), «Пад залатым купалам» (2011), «Трыялеты» (2020).

Паэзія Уладзіміра Пецюкевіча адметная лірычнасцю, патрыятычным пафасам, паглыбленым роздумам над складанымі праблемамі сучаснасці і гісторыі роднай зямлі.

На яго вершы напісана араторыя «Зорка Палын» (кампазітар Дз. Далгалёў, шматлікія песні (кампазітары М. Алешка, Дз. Далгалёў, Л. Захлеўны, М. Пецюкевіч, П. Яроменка і інш.). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бароўская, І. А. Фальклорна-песенныя традыцыі ў творчасці Уладзіміра Пецюкевіча / І. А. Бароўская // Роднае слова. – 2018. – № 2. – С. 27–30.

2. Мілая спадарыня / падрыхт. М. Шавыркін // Звязда. – 2013. – 23 сак. – С. 5.

3. Саламевіч, І. У. Пецюкевіч Уладзімір Генрыхавіч / І. У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 12 : Палікрат–Праметэй. – С. 341.