Піятуховіч Міхаіл Мікалаевіч
Піятуховіч Міхаіл Мікалаевіч нарадзіўся 23 лютага 1891 года ў в. Алексінічы Сенненскага раёна ў сям'і святара. Беларускі крытык і літаратуразнаўца.
Скончыў Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут (1917). Потым быў прыкамандзіраваны да Петраградскага ўніверсітэта для падрыхтоўкі да прафесарскага звання на кафедры рускай мовы і славеснасці.
У 1920–1921 гг. жыў у Адэсе. З 1921 года – выкладчык і сакратар Беларускага педагагічнага тэхнікума, член Беларускай навукова-тэрміналагічнай камісіі, з 1922 года – выкладчык беларускай літаратуры, з 1926 года – прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Паўнапраўны член Інстытута беларускай культуры.
У 1934–1938 гг. працаваў у педагагічных інстытутах Паўночнага Каўказа.
У студзені 1937 года – арыштаваны, прывезены ў Мінск і па рашэнні калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 19 снежня 1937 года яго прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання.
20 снежня 1937 года – расстраляны. 27 снежня 1957 года – рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.
У беларускім друку з'явіўся у 1921 годзе. Аўтар навуковых прац і артыкулаў пра літаратурную дзейнасць Ф. Скарыны, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, П. Труса, змешчаных у зборніках і перыядычным друку.
У 1928 годзе выдаў «Нарысы гісторыі беларускай літаратуры. Агляд літаратурна-ідэалагічных плыняў XIX і пачатку ХХ ст.» (ч. 1). Рэдактар-укладальнік першай гісторыка-літаратурнай хрэстаматыі «Выпісы з беларускае літаратуры. Новы і найноўшы кругабегі» (1923).
ЛІТАРАТУРА
1. Ад святара да пакутніка / падрыхт. В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 12 верас. – С. 5.
2. Багдановіч, І. Э. Піятуховіч Міхайла / І. Э. Багдановіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – Т. 5 : Пестрак–Сяўрук. – С. 29–31.
3. Кісялёў, Г. В. Піятуховіч Міхаіл Мікалаевіч / Г. В. Кісялёў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 12 : Палікрат–Праметэй. – С. 398.
4. Кісялёў, Г. В. Піятуховіч Міхаіл Мікалаевіч / Г. В. Кісялёў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1987. – Т. 4 : Накцюрн–Скальскі. – С. 302.
5. Міхайла Піятуховіч // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 436.
6. Пиотухович Михаил Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 296.
7. Піятуховіч Міхаіл Мікалаевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 182–183.
8. Піятуховіч Міхаіл Мікалаевіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 107–108.
9. Піятуховіч Міхаіл Мікалаевіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 541.