Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Праскураў Васіль Фёдаравіч

Дата нараджэння
25.08.1926
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, в. Негаціна
Дата смерці
22.05.1987
Род дзейнасці
пісьменнік, журналіст
з 1950 года
Узнагароды і прэміі
Заслужаны работнік культуры БССР (1968)
Дзяржаўная прэмія БССР (1986)
прэмія Саюза журналістаў СССР

ПРАСКУРАЎ ВАСІЛЬ ФЁДАРАВІЧ нарадзіўся 25 жніўня 1926 года ў вёсцы Негаціна Дубровенскага раёна ў сялянскай сям’і.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны скончыў Сваташыцкую сярэднюю школу. У 1945 годзе прызваны ў Савецкую Армію. Служыў у Цэнтральнай групе войскаў у Венгрыі, Германіі, а потым у Аўстрыі, з’яўляўся карэспандэнтам армейскай газеты «За честь Родины».

У 1950–1958 гг. – старшыня Ганцавіцкага райспажыўсаюза. Экстэрнам скончыў Брэсцкую гандлёва-кааператыўную школу. У 1963 годзе завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1958–1962 гг. – супрацоўнік Ганцавіцкай раённай газеты «Савецкае Палессе», у 1962–1966 гг. працаваў у Ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму», з 1966 года – рэдактар газеты «Савецкае Палессе».

Першы літаратурна-крытычны артыкул апублікаваў у 1950 годзе. Аўтар кніг публіцыстыкі «Святая сівізна» (1966), «Трое з-за Лан» (1967), «Людзі-суседзі» (1974), «Пакажы чалавеку дарогу» (1979), «Пакланіся зямлі-карміцельцы» (1982), «Чорны хлеб» (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя П.М. Лепяшынскага (1986) за кнігу «Пакланіся зямлі-карміцельцы». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1987 года.

Узнагароджаны медалямі. Званне «Заслужаны дзеяч культуры БССР» прысвоена ў 1968 годзе.

Памёр Праскураў Васіль Фёдаравіч 22 мая 1987 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бялевіч, Л. А. Праскураў Васіль / Л. А. Бялевіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1995. – Т. 5 : Пестрак–Сяўрук. – С. 49–50.

2. Васіль Праскураў // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 439–440.

3. Гардзей, В. Пясняр палескага краю / В. Гардзей // Маладосць. – 1996. – № 12. – С. 232–342.

4. Дударава, Л. Жыве ва ўдзячнай памяці людской / Л. Дударава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2001. – 15 верас. – С. 2.

5. Дударава, Л. З любоўю да зямлі-карміцелькі / Л. Дударава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2001. – 29 жн. – С. 2.

6. Міхайлаў, М. Кніга нашага земляка / М. Міхайлаў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1979. – 23 кастр. – С. 1.

7. Наш земляк – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1987. – 4 студз. – С. 3.

8. Праскураў Васіль Федаравіч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 515.

9. Скопа, У. Дзве сустрэчы / У. Скопа // Віцебскі рабочы. – 1996. – 24 жн. – С. 6.

10. Стральцоў, Б. В. Праскураў Васіль Федаравіч / Б. В. Стальцоў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1987. – Т. 4 : Накцюрн–Скальскі. – С. 377.

11. Ткачук, П. Наш зямляк – член Саюза пісьменнікаў / П. Ткачук // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1987. – 5 мая. – С. 2.

12. Фёдараў, К. Глыбокія карані / К. Фёдараў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2001. – 19 верас. – С. 2.