Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Просты Пётра (Бобіч Ільдэфонс)

Дата нараджэння
22.01.1890
Месца нараджэння
Віленская губерня, Дзісенскі павет, в. Дзедзіна
Дата смерці
28.04.1944
Род дзейнасці
празаік, драматург, публіцыст, перакладчык
Гады творчасці
1907–1944

Просты Пётра (Бобіч Ільдэфонс) нарадзіўся 22 студзеня 1890 года ў в. Дзедзіна Дзісенскага павета Віленскай губерні (зараз Мёрскі раён). Празаік, драматург, публіцыст, перакладчык.

Біяграфічныя звесткі пра П. Простага вельмі скупыя.

У 1909 годзе скончыў Ковенскую гімназію. У 1911–1913 гг. вучыўся ў Папскім універсітэце ў Рыме, у 1915 годзе скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю.

Першае апавяданне «Слёзы» было апублікавана ў газеце «Наша Ніва» ў 1907 годзе. Таксама П. Просты друкаваўся ў газеце «Беларус», заходнебеларускіх выданнях «Наша думка», «Беларускія ведамасці».

Галоўная тэма яго творчасці – сацыяльная нядоля, бяспраўе і пакуты беларускага селяніна. Яго апавяданні – гэта своеасаблівыя лірычныя імпрэсіі, вершы ў прозе. Аўтар п'есы «Свякроўка» (не друкавалася), брашуры «Нашто беларусам газеты». Некаторыя празаічныя творы пісьменніка былі перакладзены на ўкраінскую мову.

Апошнія гады жыў у г. Іўе Гродзенскай вобласці. У 1944 годзе быў расстраляны нямецкімі акупантамі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Вабішчэвіч, Т. «Наша будучыня ў нашых руках»: літаратурная спадчына Пётры Простага ў кантэксце беларускага адраджэнскага руху пачатку ХХ ст. / Т. Вабішчэвіч // Роднае слова. – 2010. – № 1. – С. 7–11.

2. Говар, І. Пётра Просты спачывае ў Іўі / І. Говар // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 12 лют. – С. 13.

3. Грыкень, Т. І. Святар. Пісьменнік. Асветнік. Ільдэфонс Бобіч / Т. Грыкень // Бібліятэчны свет. – 2018. – № 5. – С. 23–25.

4. Лебедзеў, У. А. Просты Пётра / У. А. Лебедзеў, Т. М. Махнач // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – Т. 5 : Пестрак–Сяўрук. – С. 57.

5. Саламевіч, І. У. Просты Пётра / І. У. Саламевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1987. – Т. 4 : Накцюрн–Скальскі. – С. 387.

6. Творцы першай хвалі: [Просты Пётра] // Міёрскія навіны. – 2017. – 30 мая. – С. 6.

7. Трацяк, І. І. Бобіч Ільдэфонс / І. І. Трацяк // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 2 : Аршыца–Беларусцы. – С. 199.

8. Тышко, Я. Знакаміты зямляк / Я. Тышко // Міёрскія навіны. – 2013. – 15 студз. – С. 4.

9. Тышко, Я. Святар-пісьменнік з Дзедзіна / Я. Тышко // Міёрскія навіны. – 2004. – 6 ліп. – С. 3.

10. Шавыркін, М. Несці радасць / М. Шавыркін // Краязнаўчая газета. – 2014. – № 42 (лістап.). – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Пісьменнікі, паэты, літаратары Мёрскі раён