Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пшчолка Аляксандр Раманавіч

Дата нараджэння
1869
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Ушацкі раён, в. Чарсцвяды
Дата смерці
1943
Род дзейнасці
празаік, публіцыст, этнограф

Пшчолка Аляксандр Раманавіч (псеўданім Белорусс, А. Крицкий). Празаік, публіцыст, этнограф. Нарадзіўся ў 1869 годзе ў в. Чарсцвяды ў сям'і дзяка. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1890). Служыў у Віцебску ў Маркавым манастыры (1890). Працаваў у сельскагаспадарчай школе, дзе выкладаў агародніцтва і садоўніцтва, народным настаўнікам у Арэхаўскай школе, выкладчыкам у лясным тэхнікуме. З 1907 года – у акруговым судзе г. Вільня, потым міравым суддзёй у Себежы, адвакатам пры Полацкім губернскім судзе ў г. п. Старая Таропа Калінінскай вобласці. Друкаваўся з 1898 года ў «Віцебскіх губернскіх ведамасцях», пазней у газетах «Сельский вестник», «Минское слово», «Белорусская жизнь» і інш.

Пісаў на беларускай і рускай мовах.

Выдаў больш за 10 кніг апавяданняў і нарысаў, дзе паказаў неўладкаванасць і бюракратызм мясцовых чыноўнікаў.

У этнаграфічных нарысах апісваў народныя звычаі і абрады Лепельшчыны («Дзяды», «Мікітавы хаўтуры», «Зажынкі і абжынкі», «Беларускія святы»).

Пад яго рэдакцыяй выдадзена паэма «Тарас на Парнасе».

Памёр Аляксандр Раманавіч Пшчолка ў 1943 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Александровіч, С. Х. Пуцявіны роднага слова / С. Х. Александровіч. – Мінск : Выд-ва БДУ, 1971. – С. 117.

2. Александр Романович Пщелко // Периодическая печать Витебска / А. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2001. – С. 34.

3. В. Стукалич, А. Пщёлка // Художественная культура Витебщины: Поозерье, Подвинье, Верхнее Поднепровье в контексте восточно-славянских и западно-европейских культурных процессов : монография / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2008. – С. 336–337.

4. Дарафееў, А. М. Гарадоцкая старонка з жыцця пісьменніка А. Пшолкі / А. М. Дарафееў // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 285–286.

5. Палукошка, В. І. Рускамоўная літаратура Беларусі канца XIX — пачатку XX стагоддзя / В. І. Палукошка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. – 2012. – № 2. – С. 107–112.

6. [Пщелко Александр Романович] // Книга в Витебске: книгоиздательство, библиотеки и книголюбы Витебска: дооктябрьский период / А. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 1999. – С. 29.

7. Пщелко Александр Романович // Республика Беларусь : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 339.

8. Пшчолка Аляксандр Раманавіч // Даследчыкі Полацка-Віцебскай даўніны XVI ст. – 1944 г. : даведнік / М. В. Півавар. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2006. – С. 100–101.

9. Пшчолка Аляксандр Раманавіч // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 59–60.