Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Радкевіч Яўген Рыгоравіч

Дата нараджэння
03.10.1937
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно
Дата смерці
03.01.1999
Род дзейнасці
пісьменнік
Навуковае званне
Кандыдат гістарычных навук (1974), Доктар філалагічных навук (1988) , Прафесар (1989)

Радкевіч Яўген Рыгоравіч нарадзіўся 3 лістапада 1937 года ў г. Сянно ў сям'і настаўнікаў. Беларускі пісьменнік.

У 1955 годзе паехаў у Казахстан. Скончыў Усць-Каменагорскае вучылішча сельскай гаспадаркі (1956). Працаваў трактарыстам, камбайнёрам у саўгасах імя Жданава і «Пагранічнік» Паўладарскай вобласці.

У 1958 годзе – піянерважаты дзіцячага дома № 2 у п. Парэчча Гродзенскай вобласці. У 1958–1963 гг. вучыўся на аддзяленні журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. 3 1960 года адначасова працаваў рэдактарам, загадчыкам маладзёжнай рэдакцыі Беларускага радыё. Працаваў у газеце «Мінская праўда».

З 1971 года – аспірант, з 1974 года – выкладчык, у 1978–1994 гг. – загадчык кафедры тэлебачання і радыёвяшчання БДУ. Кандыдат гістарычных навук (1974). Доктар філалагічных навук (1988), прафесар (1989). З 1975 года – член Саюза пісьменнікаў СССР.

Друкуецца з 1966 года. Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Плытагоны» (1972), «Месяц Межань. Зіма на выратавальнай» (1976), «Горны мёд» (1982), аповесцей «Антаніна» (1979), «Пешшу праз Галактыку» (1984), раманаў «Сутокі дзён» (1984), «Закон прыцягнення» (1990).

Напісаў кнігу публіцыстыкі «Камсамольская дынастыя» (1968), даследаванне «Маладзёжная радыёпраграма: станаўленне, функцыі, форма» (1979), манаграфію «Беларускае радыё: гісторыя, перспектывы развіцця» (1983).

Памёр 3 студзеня 1999 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лашкевіч, Ж. А. Радкевіч Яўген Рыгоравіч / Ж. А. Лашкевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1987. – Т. 4 : Накцюрн–Скальскі. – С. 454.

2. Радкевич Евгений Григорьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 393.

3. Радкевич Евгений Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 365.

4. Радкевіч Яўген Рыгоравіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 111–112.

5. Радкевіч Яўген Рыгоравіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 541–542.

6. Савік, Л. С. Радкевіч Яўген Рыгоравіч / Л. С. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 13 : Праміле–Рэлаксін. – С. 222.

7. Смольская, В. У. Радкевіч Яўген / В. У. Смольская // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – Т. 5 : Пестрак–Сяўрук. – С. 124–125.

8. Яўген Радкевіч // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 455–456.