Радзіхоўская Ірына Георгіеўна
Радзіхоўская Ірына Георгіеўна нарадзілася 13 лютага 1998 года ў в. Пераброддзе Мёрскага раёна. Паэтэса.
Скончыла Дварнасельскую сярэднюю школу.
Яшчэ ў школе пачала пісаць вершы, іх друкавалі ў раённай газеце «Міёрскія навіны», газеце «Пераходны ўзрост», часопісах «Бярозка» і «Вясёлка». У 2016 годзе ў серыі «Маладая паэзія Беларусі» выйшаў яе зборнік вершаў «Ідолта». У 2017 годзе падборка вершаў І. Радзіхоўскай была надрукавана ў альманаху «Дзвіна. Віцебшчына літаратурная».
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
ЛІТАРАТУРА
1. Радзіхоўская, І. «На напісанне вершаў мяне натхняе само жыццё» / І. Радзіхоўская ; гутарыла Д. Андрыца // Мы і час (Віцебск). – 2019. – 29 сак. – С. 4.
2. Кукуць, Т. Паэзія з сям'і ўзяла выток / Т. Кукуць // Міёрскія навіны. – 2019. – 20 жн. – С. 5.
3. Радзиховская Ирина // Дзвіна. Віцебшчына літаратурная : альманах / уклад. Т. І. Краснова-Гусачэнка. – Минск : Чатыры чвэрці, 2017. – С. 472–474.
4. Шпакоўская, Г. На старце / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2017. – 1 июня. – С. 20.
СПАСЫЛКІ
Маладая паэтэса Ірына Радзіхоўская ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі