Райчонак Міхась Алегавіч
Райчонак Міхась Алегавіч нарадзіўся ў 1972 годзе ў аг. Германавічы Шаркаўшчынскага раёна. Скончыў Германавіцкую школу. Падчас вучобы арганізаваў гурток «чырвоных следапытаў», які збіраў звесткі пра славутых землякоў, праводзіў раскопкі на месцах баёў у часы Вялікай Айчыннай вайны. Намаганнямі ўдзельнікаў гуртка быў створаны музей баявой славы.
Цікавасць да гісторыі і культуры роднага краю паспрыяла таму, што М. Райчонак паступіў на філалагічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыўшы ўніверсітэт са ступенню бакалаўра гуманітарных навук, паступіў у аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН. Працаваў выкладчыкам.
Міхась Райчонак займаўся вывучэннем творчасці Я. Драздовіча. Ім напісана шмат навуковых прац: «Мастак і прарок», «Літаратурная спадчына Я. Драздовіча», «Мяне яшчэ пашукаюць» і інш.
З удзелам М. Райчонка былі праведзены першыя Дзісненскія чытанні, краязнаўчы маладзёжны фэст, конкурс дзіцячых малюнкаў «Шляхам Язэпа Драздовіча», 3 рэспубліканскія пленэры, прысвечаныя знакамітаму мастаку. У 1995 г. стварыў культурна-асветніцкі Цэнтр імя Язэпа Драздовіча.
Міхась Райчонак – таленавіты паэт і пісьменнік. Творы Міхася Райчонка пранікнуты нязгаснай любоўю да людзей.
Памёр М. А. Райчонак у 1999 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Канапелька, А. «Мая на небе свецiць зорка...» / А. Канапелька // Народнае слова. – 2000. – 11 студз. – С. 5.
2. Кожан, К. Iду, крычу, люблю, жыву... / К. Кожан // Народнае слова. – 1999. – 6 лiп. – С. 6.
3. Сосна, К. Як сын твой родны... / К. Сосна // Кліч Радзімы (Шаркоўшчына). – 2003. – 21 мая. – С. 2.
4. Фенчанка, А. Зерне Міхася Райчонка / А. Фенчанка // Белорусская нива. – 2003. – 22 июля. – С. 4.
5. Шпакоўская, Г. Міхасёва спадчына / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2003. – 3 мая. – С. 2.
6. «Я перад музай ніхто: адзін з тысяч яе жаніхоў...» : штрыхі да творчага партрэта Міхася Райчонка / Ірына Саматой // Дзеяслоў. ― 2017. — № 4. — С. 242—244.