Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ракіта Сяргей Васільевіч

Дата нараджэння
15.10.1909
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, в. Ліцвінава
Дата смерці
23.03.1942
Род дзейнасці
паэт
з 1928 года

РАКІТА (ЗАКОННІКАЎ) СЯРГЕЙ ВАСІЛЬЕВІЧ нарадзіўся 15 кастрычніка 1909 года ў весцы Ліцвінава Дубровенскага раёна ў сялянскай сям’і.

У 1925 годзе скончыў Новатухінскую школу другой ступені. Будучы вучнем, пісаў даклады ў Аршанскую акруговую газету «Камуністычны шлях». У 1929 годзе накіраваны на работу ў рэдакцыю Гомельскай абласной газеты «Палеская праўда». З 1930 года з’яўляўся кіраўніком Гомельскай філіі БелАПП.

У 1932–1933 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Працаваў у Мінску ў рэдакцыях газет, на Беларускім радыё, у Дзяржаўным выдавецтве БССР, адначасова вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі імя С. М. Кірава.

Першы верш апублікаваны ў 1928 годзе ў часопісе «Аршанскі маладняк». У 1930 годзе выйшаў калектыўны зборнік «Разгон» (Гомель), у якім была змешчана нізка яго вершаў. Выдаў зборнік паэзіі «Я агітую за пяцігодку» (1934).

З 19 кастрычніка 1936 года рэпрэсіраваны. Прыгавораны да 10 гадоў зняволення ў лагерах. Працаваў на лесапавале ў Горкаўскай вобласці.

Памёр у лагеры 23 сакавіка 1942 года. Рэабілітаваны 29 снежня 1954 года пасмяротна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Асіпенка, В. Паэт трагічнага лёсу / В. Асіпенка // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1999. – 16 кастр. – С. 2.

2. Багдановіч, І. Э. Ракіта Сяргей / І. Э. Багдановіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1995. – Т. 5 : Пестрак–Сяўрук. – С. 134–135.

3. Паэт Сяргей Ракіта // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1988. – 3 мая. – С. 3.

4. Пруднікаў, П. Паэт трагічнага лёсу / П. Пруднікаў // Полымя. – 1993. – № 2. – С. 211.

5. Ракіта Сяргей Васільевіч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 515.

6. Ракіта Сяргей Васільевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1985. – Т. 4 : Накцюрн–Скальскі. – С. 482.

7. Стукалава, В. Сяргей Ракіта / В. Стукалава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1994. – 17 снеж. – С. 2.

8. Сяргей Ракіта // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 457–458.

9. Шушкевіч, С. Паэт-агітатар першых пяцігодак / С. Шушкевіч // Літаратура і мастацтва. – 1969. – 17 кастр. – С. 3.