Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рэлес Рыгор Львовіч

Дата нараджэння
23.04.1913
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Чашнікі
Дата смерці
19.09.2004
Род дзейнасці
пісьменнік, паэт
Гады творчасці
з 1931
Узнагароды і прэміі
медаль

Рэлес Рыгор Львовіч нарадзіўся 23 красавіка 1913 года ў г. Чашнікі ў сям'і служачага.

Скончыў Віцебскі педагагічны тэхнікум (1933), вучыўся на яўрэйскім аддзяленні літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага.

У 1937–1941 гг. працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў сярэдніх школах Слуцка і Навагрудка.

З чэрвеня 1941 года – у Савецкай Арміі, а з 1942 года – адказны сакратар шматтыражнай газеты «Строитель».

У 1945–1947 гг. быў літработнікам у рэдакцыі піянерскай газеты «Зорька», а ў 1947–1973 гг. выкладаў рускую мову і літаратуру ў вячэрніх школах рабочай моладзі ў Мінску.

Упершыню выступіў у друку ў 1931 годзе. Пісаў на яўрэйскай і рускай мовах. Выдаў зборнікі вершаў на яўрэйскай мове «Пачатак» (1940), «Вершы» (1941).

Першая аповесць «Пра тое, чаго не ведаюць вучні» надрукавана ў 1955 годзе ў часопісе «Полымя» ў перакладзе на беларускую мову.

Аўтар аповесці «Записки моего коллеги» (1960), «Через трудный порог», (1976), зборнікаў прозы «Друзья и знакомые» (1963), «За тесными партами» (1966), «В родном уголке» (1972), «Под каждой крышей» (1979).

У 1961 годзе ў перакладзе на беларускую мову выйшла кніга вершаў «Бяроза пад акном». Пастаянна друкаваўся на старонках яўрэйскага часопіса «Саветыш Геймланд» («Савецкая Радзіма», Масква).

Літаратурны талент нашага земляка быў заўважаны і ацэнены па заслугах. У 1936 годзе ён стаў членам Саюза пісьменнікаў СССР.

У 1990-я гг. выкладаў мову ідыш у Мінскім аб'яднанні яўрэйскай культуры імя Ізі Харыка, уваходзіў у праўленне гэтай грамадскай суполкі. Быў узнагароджаны медалём.

Памёр Рыгор Львовіч 19 верасня 2004 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Выдающиеся имена Отечества – уроженцы Чашникского района // Чашникский район : справочно-информационные материалы / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2008. – С. 9–10.

2. Дзеячы культуры і навукі – ураджэнцы Чашніччыны // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. – Мінск : Медисонт, 2007. – С. 138–149.

3. Іванова, Г. «Цяпер так...» / Г. Іванова // Народнае слова. – 2013. – 7 мая. – С. 7.

4. Іофе, Э. Рыгор Рэлес: вядомы і невядомы / Э. Іофе // Полымя. – 2013. – № 4. – С. 145–158.

5. Лободенко, Г. «Для мяне іграў Галубок...» / Г. Лободенко // Белорусская деловая газета. – 2003. – 23 апр. – С.13.

6. Міхно, У. Там, дзе раслі бярозы светлыя... / У. Міхно // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2007. – 8 студз. – С. 2.

7. Над рекой Ульянкой / подгот. И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2013. – 12 сак. – С. 4.

8. Судьбы связующие нити / подгот. И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2013. – 30 крас. – С. 4.