Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рублеўскі Сяргей Васільевіч

Дата нараджэння
24.12.1954
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Бабча
Род дзейнасці
паэт, празаік, публіцыст
Узнагароды і прэміі
прэмія Уладзіміра Караткевіча (2003)
прэмія «Гліняны Вялес» (2013)

Рублеўскі Сяргей Васільевіч – паэт, празаік, эсэіст, публіцыст.

Нарадзіўся 24 снежня 1954 года ў вёсцы Бабча Лепельскага раёна.

Скончыў Бароўскую сярэднюю школу, фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага педінстытута (1977).

Пасля вучобы працаваў настаўнікам у Капыльскім раёне.

3 1978 года ў журналістыцы. Працаваў у бешанковіцкай раённай газеце «Зара», у талачынскай – «Сцяг Ільіча», у абласной – «Віцебскі рабочы».

У «Віцебскім рабочым» загадваў аддзелам партыйнага жыцця (1984–1990).

Нейкі час быў дырэктарам выдавецтва Віцебскага абкама КПБ.

3 1990 года (з дня заснавання) да 2008 года – галоўны рэдактар абласной газеты «Народнае слова».

На пенсію пайшоў з пасады намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама – начальнікам аддзела па архівах і справаводстве.

Літаратурнай творчасцю пачаў займацца са школьных гадоў.

Аўтар кніг паэзіі «Адам і Ева» (1999); прозы «Апостраф» (2000), «Азярод» (2003), «Абмытыя валуны» (2005); эсэ «Успеть надышаться», «Мамін шэпт пад абразамі» (2016).

Публікуецца ў часопісах «Полымя», «Крыніца», «Маладосць», у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» і іншых. Асобныя творы Рублеўскага перакладзены на рускую і нямецкую мовы.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2001 года.

Лаўрэат прэміі Уладзіміра Караткевіча (2003) і «Глінянага Вялеса» (2013).

Жыве ў Віцебску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алейчанка, Ю. Іспыт на трываласць / Ю. Алейчанка // Полымя. – 2016. – № 5. – С. 187–191.

2. Бальшакова, А. «Ў», Тое, што Мы скарацілі / А. Бальшакова // Народнае слова. – 2009. – 28 лістап. – С. 6.

3. Башун, А. Нязмушанае дыханне / А. Башун // Віцьбічы=Витьбичи. – 2012. – 15 дек. – С. 8.

4. Весялуха, М. «Жыццё – не рукапіс» / М. Весялуха // Звязда. – 2016. – 2 чэрв. – С. 16.

5. Зуева, Н. «Важна, каб было пачуццё слова» / Н. Зуева // Краязнаўчая газета. – 2013.– № 10 (сак.). – С. 3.

6. Казакевіч, З. Рублеўскі ў пошуках раю / З. Казакевіч // Витебский проспект. – 2009. – 10 дек. – С. 5.

7. Корань, В. Незасушанае жыцце / В. Корань // Літаратура і мастацтва. – 2004. – 27 лют. – С. 7.

8. Пухаеў, А. С. Рублеўскі Сяргей Васільевіч / А. С. Пухаеў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 13 : Праміле–Рэлаксін. – С. 423.

9. Рублевский, С. Сергей Рублевский: «Писатель-идеалист по определению...» / С. Рублевский ; беседовала Ю. Лихверчик // Твой Город (Витебск). – 2014. – 21 авг. – С. 22.

10. Рублеўскі Сяргей // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2001. – С. 65–66.

11. Рублеўскі, С. В. Сяргей Рублеўскі: «Нічога лепшага за журналістыку няма» / С. В. Рублеўскі ; гутарыла Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2017. – 14 окт. – С. 7.

12. Рублеўскі, С. В. Творчасць адгукнецца дабрынёй / С. В. Рублеўскі ; гутарыла Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2013. – 23 нояб. – С. 11.

13. Рублеўскі, С. У акне бацькоўскай хаты / У. Рублеўскі // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 8 кастр. – С. 9.

14. Русецкі, А. Літаратурны «азярод» ад матэматыка Сяргея Рублеўскага / А. Русецкі // Літаратура і мастацтва. – 2004. – 17 верас. – С. 6.

15. Сіўко, Ф. «Точыцца, точыцца мліва імгненняў...» / Ф. Сіўко // Віцьбічы=Витьбичи. – 2003. – 27 нояб. – С. 11.

16. Шпакоўская, Г. «Мамін шэпт пад абразамі» / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2016. – 10 марта. – С. 22.

17. Шпакоўская, Г. Жыве паэзія ў прозе / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2012. – 22 лістап. – С. 16.