Рылько Алесь
Рылько Алесь (Аляксей Іванавіч) – беларускі савецкі пісьменнік.
Нарадзіўся 27 сакавіка 1923 года ў в. Рыдамля Талачынскага раёна.
Скончыў 9 класаў Рыдамльскай школы, педагагічныя курсы ў Оршы (1939), Аршанскі настаўніцкі інстытут (1941), аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1951).
У 1939–1941 гг. працаваў загадчыкам Лявонаўскай пачатковай школы на Аршаншчыне.
У гады Вялікай Айчыннай вайны быў партызанам атрада «Перамога» брыгады К. Заслонава, мінёрам спецгрупы «Непераможныя».
У 1944–1946 гг. настаўнічаў на Пастаўшчыне. Член КПСС з 1949 года.
Працаваў у газетах «Савецкі селянін» (1947–1948) і «Літаратура i мастацтва», часопісах «Вожык» (з 1952 года – загадчык аддзела) і «Полымя».
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1952 года. У 1952–1967 гг. – літаратурны кансультант Саюза пісьменнікаў БССР.
Пачаў друкавацца з 1946 года.
Першае апавяданне «Сама зразумела» змешчана ў часопісе «Вожык».
Першы зборнік апавяданняў «Мае сустрэчы» выйшаў у 1952 годзе.
Аўтар зборнікаў апавяданняў і аднаактовых камедый «Цвіце чаромха» (1957), гумарыстычных апавяданняў «Стуканок у аблавушцы» (1959), апавяданняў і нарысаў «Ты прыгожая, Арынка» (1960), аднаактовай п'есы «Гром з яснага неба» (1953), аднаактовых камедый і сцэнак «Колькі вяровачку ні віць...» (1958), аповесці для дзяцей «Мядовыя краскі» (1959).
Памёр 16 красавіка 1967 года. Пахаваны ў Мінску.
ЛІТАРАТУРА
1. Алесь (Аляксей Іванавіч) Рылько // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 646.
2. Алесь Рылько и Евгений Василёнок // В атмосфере художественного поиска и стилевого многообразия: творчество витебских литераторов во второй половине 1960-х – начале 1990-х годов : монография : в 2 ч. / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2012. – Ч. 1. – С. 116–120.
3. Астаецца сагрэтае сэрцам // Цеплыня чалавечнасці : нарысы, літаратурныя партрэты, артыкулы / Г. Шупенька. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. – С. 143–151.
4. Бялевіч, Л. А. Рылько Алесь / Л. А. Бялевіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – Т. 5 : Пестрак–Сяўрук. – С. 186.
5. Караткевіч, В. Б. Радзіма Рылько Алеся (Рыдамля) / В. Б. Караткевіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 418.
6. Карніловіч, Э. «Гром з яснага неба» / Э. Карніловіч // Наша Талачыншчына. – 2013. – 10 жн. – С. 5.
7. Лирик, сатирик, юморист // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 140–141.
8. Рылько Алесь (Алексей Иванович) // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 426–427.
9. Рылько Алесь (Аляксей Іванавіч) // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 13 : Праміле–Рэлаксін. – С. 499.
10. Яроменка, М. Яго думка i сэрца не ведалi спакою / М. Яроменка // Сцяг Iльiча (Талачын). – 2001. – 6 студз. – С. 2.