Сауліч Уладзімір Уладзіміравіч
Сауліч Уладзімір Уладзіміравіч нарадзіўся 1 верасня 1951 года ў в. Мацясы Глыбоцкага раёна ў сям'і калгаснікаў. У 1968 г. скончыў Кіраўскую сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыў яго ў 1973 г.
Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў в. Азярцы Глыбоцкага раёна, на раённым радыё. 3 1980 г. – уласны карэспандэнт абласной газеты «Віцебскі рабочы».
Першае апавяданне «Горкі яблык» надрукаваў у раённай газеце «Шлях перамогі» ў 1968 г. Аўтар п'ес «Халімон камандуе парадам» (1986), пастаўленай Глыбоцкім тэатрам Дома культуры, Слонімскім народным тэатрам Гродзенскай вобласці і Лоеўскім народным тэатрам Гомельскай вобласці, «Адзін Гаўрыла ў Полацку», пастаўленай Глыбоцкім тэатрам, тэатрам г. Дзяржынска Мінскай вобласці і народным тэатрам г. Лоева, «Сабака з залатым зубам» (1992), пастаўленай калектывам тэатра імя Янкі Купалы на «Вольнай сцэне» з народнымі артыстамі Беларусі Стзфаніяй Станютай і Генадзем Аўсяюгікавым у галоўных ролях. П'еса пастаўлена ў Глыбокім, а таксама Докшыцкім і Лоеўскім народнымі тэатрамі і Слонімскім прафесійным тэатрам.
Уладзімір Сауліч – адзін з пераможцаў конкурсу «Літаратурнай газеты» на лепшы мастацкі твор, удзельнік нарады маладых пісьменнікаў у Маскве.
За высокі прафесіяналізм і творчы падыход да работы ў 2011 годзе Уладзімір Уладзіміравіч прызнаны пераможцам сярод журналістаў вобласці ў намінацыі лЛепшы аглядальнік» і ўдастоены прэміі імя Францыска Скарыны.
За высокі прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё беларускай журналістыкі на рэгіянальным узроўні, папулярызацыю нацыянальнай мовы і літаратуры, павышэнне ў грамадстве аўтарытэту чалавека-працаўніка яму прысвоена Ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны-2013».
ЛІТАРАТУРА
1. Бельскі, А. Пуцявінамі абнаўлення / А. Бельскі // Роднае слова. – 1994. – № 1. – С. 25.
2. Віхроў, А. Не заржавее пяро, бо – залатое / А. Віхроў // Віцебскі рабочы. – 1999. – 6 мая. – С. 2
3. Жыгуноў, А. «Адступіцеся, парсюка засланілі» / А. Жыгуноў // Шлях перамогі (Глыбокае). –1988. – 9 ліп. – С. 3.
4. Зінкевіч, А. Талент драматурга / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 1995. – 10 лют. – С. 2.
5. Кузьміч, М. Паваротак лёсу і жыцця / М. Кузьміч // Полымя. – 2011. – № 9. – С. 150–157.
6. Кузьміч, М. Усё на зямлі пачынаецца / М. Кузьміч // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 1 сент. – С. IV.
7. Ліс, А. Уладзіміру Саулічу – 50 / А. Ліс // Літаратура і мастацтва. – 2001. – 31 жн. – С. 12.
8. Салтук, А. Шчодры верасень / А. Салтук // Віцебскі рабочы. – 2001. – 1 верас. – С. 3.
9. Сауліч Уладзімір // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. – Віцебск, 2001. – С. 71–72.
10. Сауліч, У. Хацеў стаць міліянерам / У. Сауліч ; запісаў В. Макарэвіч // Віцебскі рабочы. – 2002. – 5 лют. – С. 3.
11. Смольскі, Р. Калі ў душах папялішча / Р. Смольскі // Літаратура і мастацтва. – 1992. – 28 жн. – С. 10.