Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Садковіч Мікалай Фёдаравіч

Дата нараджэння
21.01.1907
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Аршанскі раён, вёска Вусце
Дата смерці
16.08.1968
Род дзейнасці
пісьменнік, рэжысёр
Узнагароды і прэміі
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1944)
дзяржаўная прэмія СССР (1951)

САДКОВІЧ МІКОЛА (МІКАЛАЙ) ФЁДАРАВІЧ нарадзіўся 21 студзеня 1907 года ў в. Вусце Аршанскага раёна ў сялянскай сям'і, кінадраматург, кінарэжысёр, беларускі пісьменнік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР

У 1928 годзе скончыў Дзяржаўны тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве. Да 1945 г. працаваў рэжысёрам на кінастудыях Масквы, Адэсы, Кіева, Ташкента. У 1942–1945 гг. – кіраўнік Беларускай кінагрупы на Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў у Маскве, з якой выязджаў да партызан і на франты.

У 1946–1947 гг.і з 1950 года – міністр кінематаграфіі БССР. У 1953–1956 гг. – намеснік міністра культуры БССР. Узначальваў рускую секцыю СП Беларусі. У 1948–1950 гг. быў галоўным рэдактарам і рэжысёрам Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў у Маскве.

З 1947 па 1959 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, з 1947 года – член СП СССР.

Мікалай Фёдаравіч Садковіч вядомы як празаік. У беларускім друку выступіў у 1948 годзе. Пісаў на рускай мове. Аўтар гістарычнага рамана «Георгий Скорина» (сумесна з Я. Львовым, 1951 г., папраўленае і дапоўненае ў 1957 г.), «Повести о ясном Стахоре» (1956), дзённіка назіранняў «Человек в тумане» (1960), рамана «Мадам Любовь» (1966). Яго творам уласцівы дынамізм сюжэта, арыгінальнасць кампазіцыі і каларытнасць персанажаў.

Лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР за дакументальны фільм «Дэмакратычная Германія».

Памёр Мікалай Фёдаравіч Садковіч 16 жніўня 1968 года.

 

ЛІТАРАТУРА:

1. Інтэлігент з тварам селяніна // Вёрсты пройдзенных дарог / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. – Магілёў : Магілёўская друкарня, 2003. – С. 58–66.

2. Мікола Садковіч // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 477.

3. Пашковіч, В. Пісьменнік і кінарэжысёр / В. Пашковіч // Телеком-экспресс (Орша). – 2012. – 16 февр. – С. 21.

4. Садковіч Мікалай Фёдаравіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1995. – Т. 5 : Пестрак–Сяўрук. – С. 218.

5. Садковіч Мікалай Фёдаравіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 439.

6. Садковіч Мікалай Фёдаравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1987. – Т. 4 : Накцюрн–Скальскі. – С. 605.

7. Яршоў, І. Інтэлігент з творам селяніна, Мікалай Федаравіч Садковіч / І. Яршоў // Аршанская газета. – 2002. – 28 мая. – С. 3.