Саковіч Павел Паўлавіч
Саковіч Павел Паўлавіч нарадзіўся 24 мая 1941 года ў г. Оршы ў сям'і чыгуначніка. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на заводзе «Легмаш». У 1960 г. паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна. У студэнцкія гады супрацоўнічаў з рэдакцыямі газет «Знамя юности» і «Чырвоная змена». Пасля вучобы працаваў у рэдакцыі аршанскай газеты «Ленінскі прызыў». Потым служыў у радах Савецкай Арміі. З 1969 па 1977 год – на партыйнай рабоце. Працаваў у Міністэрстве культуры БССР, Белсаўпрофе, рэдакцыі часопіса «Полымя».
У перыядычным друку рэгулярна выступаў з гумарыстычна-сатырычнымі творамі. Аўтар кніг прозы «За матчыным часам», сатыры і гумару «Калючы серпанцін», «Як я жонцы спадабаўся», «Эпіграмы як рэкламы». Выдаў паэтычны зборнік «Мілавіца» (1999), кнігу вершаў для дзяцей «Гром на калясніцы» (2001).
Памёр 18 ліпеня 2014 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Гардзей, В. Памяці Паўла Саковіча / В. Гардзей // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 25 ліп. – С. 3.
2. Гардей, В. Поэма памяти и боли / В. Гардей // Железнодорожник Белоруссии. – 2007. – 14 апр. – С. 14.
3. Гумарыстычныя далягляды. Віцебшчына // Вожык. – 2011. – № 1. – С. 12–21.
4. Кошикова, В. П. «И будет слово земляков звучать над родною сторонкой...» / В. П. Кошикова // Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 7 нояб. – С. 7.
5. Маляўка, М. Запрашэнне ў краіну Гномландыю / М. Маляўка // Настаўніцкая газета. – 2014. – 9 студз. – С. 10.
6. Марціновіч, А. Вандроўкі не аднаго Міколкі / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 27 снеж. – С. 12.
7. Марціновіч, А. З сэрцам ды… з перцам / А. Марціновіч // Народная газета. – 1998. – 21 лют. – С. 4.
8. Саковіч, П. Свята / П. Саковіч // Железнодорожник Белоруссии. – 2009. – 11 апр. – С. 14.
9. Сліва, М. Для ўсёй сям'і / М. Сліва // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 26 ліп. – С. 4.