Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Салтук Алег Уладзіміравіч

Дата нараджэння
25.08.1946
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Рыжэнькі
Дата смерці
23.04.2015
Род дзейнасці
паэт, перакладчык
Жанр
проза
Гады службы
1965–2015
Узнагароды і прэміі
Ганаровы грамадзянін г. п. Шуміліна (2005)
прэмія Ленінскага камсамола Віцебшчыны
прэмія часопіса «Маладосць»
літаратурная прэмія імя У. Караткевіча (2000)
літаратурная прэмія «Залаты купідон» (2011)
медаль «За доблесную працу»
медаль «За працоўную адзнаку»

Салтук Алег Уладзіміравіч нарадзіўся 25 жніўня 1946 года ў в. Рыжэнькі Шумілінскага раёна ў сям'і хлебаробаў, якая ў 1962 годзе пераехала на радзіму бацькі ў в. Якаўкі Ушацкага раёна.

Скончыў Мішкавіцкую сярэднюю школу (1963), аддзяленне рускай мовы і літаратуры Магілёўскага педагагічнага інстытута (1967).

У 1969–1973 гг. – адказны сакратар раённай газеты «Патрыёт» (г. п. Ушачы).

3 1974 года – уласны карэспандэнт абласной газеты «Віцебскі рабочы».

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1977 года.

У 1980–1999 гг. – сакратар Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У школьныя гады дасылаў допісы ў раённую газету «Герой працы» (г. п. Шуміліна) і ў «Піянер Беларусі». Падчас службы ў Савецкай Арміі друкаваўся ў вайсковых газетах, у «Літаратурнай газеце», часопісах «Агеньчык», «Наш сучаснік», «Дружба народаў».

Першы верш надрукаваў у 1965 годзе ў газеце «Магілёўская праўда» з адабрэння А. В. Пысіна, які быў яго першым літаратурным настаўнікам.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Пачатак дня» (1974), «Працяг» (1977), «Святло зямлі» (1982), «На далонях жыцця» (1988), «Трывога лёсу» (1996), «Не разлюбі» (2003), «На вейцы веку» (2006), «Дзве зары» (2011).

Яго вершы друкаваліся ў калектыўных зборніках «Маладыя паэты Беларусі», «Слова па крузе», «Вытокі», «Беларусь мая».

Творы паэта перакладаліся на рускую, украінскую, польскую, балгарскую, нямецкую мовы. А. Салтук перакладаў на беларускую мову вершы рускіх і ўкраінскіх паэтаў.

У 2005 годзе прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г. п. Шуміліна».

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Віцебшчыны ў галіне літаратуры, адзін з першых лаўрэатаў прэміі часопіса «Маладосць», лаўрэат літаратурных прэмій імя У. Караткевіча (2000) і «Залаты купідон» (2011). Узнагароджаны медалямі «За доблесную працу», «За працоўную адзнаку».

Жыў у г. Віцебску. Памёр 23 красавіка 2015 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Абраннік паэзіі // Віцебскі рабочы. – 2011. – 25 авг. – С. 9.

2. Алег Салтук // Герой працы (Шумiлiна). – 2011. – 23 жн. – С. 5.

3. Гарэлік, Л. М. Салтук Алег / Л. М. Гарэлік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – Т. 5 : Пестрак–Сяўрук. – С. 246.

4. Жывіца, В. Ён даўно тут не госць / В. Жывіца // Лiтаратура i мастацтва. – 2007. – 29 чэрв. – С. 5.

5. Кавалёва, І. Напісанае застаецца / І. Кавалёва // Рэспубліка. – 2011. – 25 жн. – С. 8.

6. Мароз, М. Ад Рыжэнькаў да самае трызны... / М. Мароз // Герой працы (Шумiлiна). – 2015. – 28 крас. – С. 8.

7. Мароз, М. З натоўпу вылучаў яго спелы жнівень / М. Мароз // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 25 авг. – С. IV.

8. Олег Салтук // В атмосфере художественного поиска и стилевого многообразия: творчество витебских литераторов во второй половине 1960-х – начале 1990-х годов : монография : в 2 ч. / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2012. – Ч. 2. – С. 205–214.

9. Пригожий, М. Олегово перо / М. Пригожий // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 14 ліп. – С. 8.

10. Русецкі, А. У трывозе за Радзіму / А. Русецкі // Полымя. – 2003. – № 8. – С. 183–190.

11. Русілка, В. «Мой выток пачатак і аснова...» / В. Русілка // Роднае слова. – 2005. – № 12. – С. 10–12.

12. Саламевіч, У. І. Салтук Алег Уладзіміравіч / У. І. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 14 : Рэле–Слаявіна. – С. 116.

13. Салтук Алег Уладзіміравіч : [некралог] // Герой працы (Шумiлiна). – 2015. – 28 крас. – С. 8.

14. Салтук Олег Владимирович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 119.

15. Салтук Олег Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 430.

16. Салтук Олег Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 561.

17. У трывозе за Радзіму (да творчага партрэта Алега Салтука) // Лёсы. Людзі. Літаратура / А. У. Русецкі. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2008. – С. 110–128.