Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Саветная Наталля Віктараўна

Дата нараджэння
29.04.1956
Месца нараджэння
Калінінградская вобласць, Прыморскі раён, п. Янтарны
Род дзейнасці
паэтэса, празаік, публіцыст
медыцынскі псіхолаг
Жанр
вершы, проза, публіцыстыка
Навуковая ступень
кандыдат псіхалагічных навук (2008)
Узнагароды і прэміі
памятны знак «За актыўную працу ў камсамоле» (1986
ордэн імя М. Д. Чэлышава (2016)
ордэн «За веру і вернасць»
медалі

Саветная Наталля Віктараўна нарадзілася 29 красавіка 1956 года ў п. Янтарны Прыморскага раёна Калінінградскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Паэтэса, празаік, публіцыст. Творчыя псеўданімы: Наталля Гарадзянка, Наталля Родная, Наталля Булаева.

У 1963–1973 гг. вучылася ў сярэдняй школе № 1 г. Гарадка. У 1974–1978 гг. вучылася ў Мурманскім педагагічным вучылішчы, якое скончыла з адзнакай. У 1979–1984 гг. – у Ленінградскім дзяржаўным педагагічным інстытуце. У 1991 годзе скончыла Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт. Кандыдат псіхалагічных навук (2008).

З 1973 года працавала выхавальніцай і загадчыкам дзіцячым садам у п. Зарэчынск ў Мурманскай вобласці, таксама выхавальніцай у г. Гарадку Віцебскай вобласці.

З 1983 года – сакратар камітэта камсамола Гарадоцкай птушкафабрыкі. З 1987 года – інспектар Гарадоцкага РАНА.

З 1990 года – медыцынскі псіхолаг Міжнароднага інстытута рэзервовых магчымасцей чалавека (Ленінград). З 1992 года – дырэктар і вядучы медыцынскі псіхолаг ТДА «Псіхалагічны рэабілітацыйны цэнтр "МІРМЧ"».

З 2009 года – член, прафесар Міжнароднай Акадэміі Цвярозасці (Швецыя).

З 2010 года – член камісіі па распрацоўцы Канцэпцыі Рускай Праваслаўнай царквы па ўстанаўленні цвярозасці.

З 2011 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

З 2012 года – член Саюза пісьменнікаў Расіі.

З 2011 года – член Полацкага літаратурнага аб'яднання «Наддзвінне». З 2011 года – мастацкі кіраўнік літаратурнага клуба «Гараднянка» пры Гарадоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Старшыня аргкамітэта Міжнародных навукова-літаратурных чытанняў Ігара Мікалаевіча Грыгор'ева (Санкт-Пецярбург) і штогадовага Міжнароднага конкурсу лірычна-патрыятычнай паэзіі імя Ігара Грыгор'ева.

Аўтар больш за 26 навуковых прац (у тым ліку ў суаўтарстве) па праблемах псіхатэрапеўтычнага лячэння і псіхалагічнай дапамогі хворым на алкагалізм, наркаманію. Друкавалася як аўтар паэзіі, мастацкай прозы і публіцыстыцы ў раённай, абласной і рэспубліканскай перыёдыцы Беларусі, Расіі, у журналах «Нёман», «Новая Няміга літаратурная», «Акно», «Арэлі», «Полымя», «Літаратурная вучоба», «Наш сучаснік», «Маскоўскі парнас», «Медный всадник», «Белая вежа», «Армія і культура», «Неўская перспектыва», «Мгінскія масты», «Землякі». Удзельніца шматлікіх калектыўных зборнікаў і альманахаў.

Аўтар кніг паэзіі і прозы: «Цяпло свечкі» (2005), «Кветка на марозе» (2005), «Святой Благоверный Князь Александр Невский», «У пошуках скарбу» (2008), «Тайна рускага цара» (2010), «Пучок травы» (2015) і іншыя.

Узнагароджана медалямі «Святой Благоверный Великий князь Александр Невский» (2006), «Васіль Шукшын» (2014), «Паэт і воін Ігар Мікалаевіч Грыгор'еў» (2015), юбілейнымі.

Лаўрэат літаратурных конкурсаў Беларускага Экзархата Рускай Праваслаўнай царквы і газеты «Нядзеля» (2008, 2014). Пераможца фестывалю гістарычнай паэзіі «Славенскае поле-2015» (Пскоў).

Прызёр конкурсу «Сэрца – адчыненае дзецям» Рэспубліканскай рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва» (2007). Пераможца конкурсу, прысвечанага 1020-годдзю Хрышчэння Русі (2008).

У 2016 годзе стала лаўрэатам Усерасійскай прэміі імя А. К. Талстога за кнігу «Пучок травы» ў намінацыі «Мастацкая проза».

У 2019 годзе Наталля Віктараўна Саветная ўдастоена высокай узнагароды на X Міжнародным славянскім літаратурным форуме «Залаты Віцязь». Яна стала ўладальніцай статуэткі «Сярэбраны Віцязь» за кнігу «Угадывая любящим сердцем» у намінацыі «Публіцыстыка».

Саветная Наталля Віктараўна жыве ў Гарадку.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гніламёдаў, У. Жыве ў Гарадку паэтэса... / У. Гніламёдаў // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 31 кастр. – С. 7.

2. Жнивень, А. Врачуя душу словом / А. Жнивень // Гарадоцкі веснік. – 2014. – 16 верас. – С. 4.

3. Куляева, С. Живите в радости / С. Куляева // Народнае слова. – 2012. – 6 лістап. – С. 7.

4. Марціновіч, А. У далонях кляновых / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 24 кастр. – С. 7.

5. Мукомол, Л. Я с вами говорю стихами... / Л. Мукомол // Гарадоцкi веснiк. – 2007. – 24 лют. – С. 2.

6. Наумова, А. Медаль для Натальи Советной / А. Наумова // Гарадоцкі веснік. – 2016. – 17 мая. – С. 2.

7. Наумова, А. «Пучок травы» Натальи Советной / А. Наумова // Гарадоцкі веснік. – 2015. – 6 чэрв. – С. 4.

8. Наумова, А. Уметь увидеть в буднях волшебство / А. Наумова // Гарадоцкі веснік. – 2016. – 23 крас. – С. 4.

9. Оніхаў, Я. Святло душы / Я. Оніхаў // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 3 жн. – С. 24.

10. Пациенко, Г. Дневник души / Г. Пациенко // Витебские вести. – 2014. – 11 окт. – С. 8.

11. Семёнова, С. Медаль – Наталье Советной / С. Семёнова // Гарадоцкі веснік. – 2014. – 29 лістап. – С. 6.

12. Соболевская, А. «Серебряный Витязь» приехал в Городок / А. Соболевская // Гарадоцкі веснік. – 2019. – 1 лістап. – С. 8.

14. Сямёнава, С. Паэтэса – аб малой радзіме / С. Сямёнава // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 7 верас. – С. 8.

15. Шалыгіна, З. Быць зразумелай / З. Шалыгіна // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 30 лістап. – С. 24.

16. Шпаковская, Г. За «Пучок травы» – премия / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2016. – 26 нояб. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Писательница Наталья Советная стала лауреатом историко-патриотической Всероссийской премии имени А.К. Толстого

arrow Советная Наталья Викторовна. Нашы землякі. Городокская сеть публичных библиотек

arrow «Я в небо прорастаю взглядом». Творческий вечер Н. Советной