Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Савіч-Заблоцкі (Суліма Савіч-Заблоцкі) Войслаў (Вайніслаў) Казімір Канстанцінавіч

Дата нараджэння
03(15).03.1850(1849)
Месца нараджэння
Віленская губерня, Дзісенскі павет, м. Панчаны
Дата смерці
1893
Род дзейнасці
пісьменнік, паэт, публіцыст

Савіч-Заблоцкі (Суліма Савіч-Заблоцкі) Войслаў (Вайніслаў) Казімір Канстанцінавіч нарадзіўся 3 (15) сакавіка 1850 года (па іншых звестках 1849 года) у м. Панчаны Дзісенскага павета Віленскай губерні (зараз Мёрскі раён). Паэт, празаік, перакладчык.

Вучыўся ў Віленскай гімназіі, а таксама ў замежных універсітэтах Прагі, Лейпцыга, Страсбурга. Ён рана пранікся ідэямі вызваленчага руху і нацыянальнага абуджэння беларускага народа. У 1868 годзе ўвайшоў у нацыянальна-асветную суполку «Крывіцкі вязок», якая была створана ў Пецярбургу і займалася збіраннем фальклору і выданнем беларускіх кніг. Але суполку забаранілі, а яе ўдзельнікаў абвінавацілі ў сацыялізме і прапольскіх сімпатыях. Так В. Савіч-Заблоцкі апынуўся пад наглядам паліцыі ў Варшаве, дзе надрукаваў на польскай мове сатырычную паэму «Праўдападобная гісторыя» (1871) і гістарычныя творы пра Каперніка (1873). Адначасова яго вабіла беларуская паэзія. Свае вершы ён дасылаў у часопіс «Вестник Европы».

З 1875 года жыў за мяжой, падтрымліваў сувязі з рускімі і польскімі дэмакратамі, выдаваў газеты на польскай і французскай мовах. У 1887 годзе вярнуўся на радзіму. У 1888–1889 гг. – супрацоўнік газеты «Виленский вестник».

Памёр Войслаў Савіч-Заблоцкі ў 1893 годзе.

Асобныя рукапісы і дакументы захоўваюцца ў архівах і бібліятэках Мінска, Вільнюса, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Львова, Кракава, Варшавы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ермалёнак, В. «Чырвоны граф» з Міёршчыны / В. Ермалёнак // Сцяг працы (Міёры). – 1993. – 6 крас. – С. 3.

2. Запрудскі, І. «Чырвоны граф», «самашчыры беларусін» і адзін з першых нашых «нігілістаў» / І. Запрудскі // Настаўніцкая газета. – 2003. – 12 крас. – С. 3.

3. Кісялёў, Г. В. Савіч-Заблоцкі Войслаў / Г. В. Кісялёў, Т. М. Махнач // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1995. – Т. 5 : Пестрак–Сяўрук. – С. 215–216.

4. Кісялёў, Г. В. Савіч-Заблоцкі Вайніслаў Казімір Канстанцінавіч / Г. В. Кісялёў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1987. – Т. 4 : Накцюрн–Скальскі. – С. 603.

5. Мартысюк, В. Новыя творы беларускага графа Сулімы з Белай Русі / В. Мартысюк // Полымя. – 2015. – № 1. – С. 180–183.

6. Савіч-Заблоцкі Вайніслаў // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 535–538.

7. Савіч-Заблоцкі Войслаў // Браслаўская звязда. – 2007. – 22 верас. – С. 5.

8. Савіч-Заблоцкі Войслаў (Суліма-Савіч-Заблоцкі) Вайніслаў Казімір Канстанцінавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 144–145.

9. Савіч-Заблоцкі (Суліма-Савіч-Заблоцкі) Вайніслаў Казімір Канстанцінавіч // Імёны. Асобы. Лёсы : ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 245–246.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Пісьменнікі, паэты, літаратары Мёрскі раён