Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Савіцкі Алесь (Аляксандр Ануфрыевіч)

Дата нараджэння
08.01.1924
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк
Дата смерці
05.10.2015
Род дзейнасці
пісьменнік, грамадскі дзеяч
Узнагароды і прэміі
Ганаровы грамадзянін г. Полацка (1987)
ордэн Чырвонай Зоркі
ордэн «Знак Пашаны»
ордэн Айчыннай вайны I ступені
прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1970)

Савіцкі Алесь (Аляксандр Ануфрыевіч) нарадзіўся 8 студзеня 1924 года ў г. Полацк у сям'і рабочага. Беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч.

У 1939 годзе сям'я пераехала ў Гродна. З 1942 года – партызан атрада «Смерць фашызму», з 1943 года – камандзір падрыўной групы атрада «Бальшавік» брыгады імя Варашылава. У 1944–1945 гг. – у рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнічаў у вызваленні Літвы, Польшчы, у баях за ўзяцце Берліна. Быў тройчы паранены.

Пасля дэмабілізацыі (1945) працаваў у рэдакцыі полацкай газеты «Бальшавіцкі сцяг» (пазней «Сцяг камунізму»). (ссылка на газету «Полацкі веснік»)

У 1958 годзе скончыў Літаратурны інстытут у Маскве, у 1961 годзе – аспірантуру. У 1961–1962 гг. – загадчык рэдакцыі выдавецтва «Ураджай», у 1962–1969 гг. – навуковы сакратар Літаратурнага музея Якуба Коласа.

У 1969–1973 гг. загадваў сектарам мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ. З 1973 года на творчай рабоце.

Першае апавяданне «Рыбацкае шчасце» апублікаваў у 1948 годзе ў полацкай абласной газеце «Бальшавіцкі сцяг». Пісаў пераважна пра вайну, сучаснасць, жыццё моладзі ў пасляваенны час. Таксама ёсць творы для дзяцей.

Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Кедры глядзяць на мора» (1960), «Пасля паводкі» (1962), «Белы гарлачык» (1965), «Самы высокі паверх» (1969), дакументальнай аповесці «След пракладае першы» (1971), «Белая знічка» (1984), раманаў «Жанчына» (1963), «Палын – зелле горкае» (1967), «Верай і праўдай» (1976), «Толькі аднойчы» (1979), «Зямля раскажа» (1980), «Літасці не чакай» (1982), «Памерці заўсёды паспееш» (1983), «Верасы» (1987), «Обаль» (1989), кнігі нарысаў «На посту у тишины» (1987), зборніка апавяданняў для дзяцей «Шкляная нітка» (1970). У 1982 годзе выйшлі «Выбраныя творы» ў 2 тамах.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970) за аповесць «Самы высокі паверх». З 1987 года – Ганаровы грамадзянін г. Полацка.

Памёр Аляксандр Ануфрыевіч 5 кастрычніка 2015 года.

                             

ЛІТАРАТУРА

1. Алесь Савіцкі // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 475–476.

2. Антановіч, К. «Каб гэтая зямля квітнела...» / К. Антановіч // Культура. – 2009. – 7–13 лют. – С. 15.

3. Ваніна, Н. Сустрэча з земляком / Н. Ваніна // Сцяг камунізму. – 1996. – 25 кастр. – С. 4.

4. Воднева, І. «Нізкі паклон табе, родная Полаччына!» / І. Воднева // Полацкі веснік. – 2016. – 4 кастр. – С. 5.

5. Гальпяровіч, Н. Палачанін / Н. Гальпяровіч // Літаратура і мастацтва. – 2004. – 9 студз. – С. 3.

6. Гальпяровіч, Н. Праводзіла і родная Дзвіна / Н. Гальпяровіч // Звязда. – 2015. – 10 лістап. – С. 15.

7. Гальпяровіч, Н. Самы высокі паверх / Н. Гальпяровіч // Полымя. – 2009. – № 5. – С. 164–167.

8. Гальпяровіч, Н. Удзячная памяць землякоў: імя Алеся Савіцкага прысвоена бібліятэцы ў яго родным Полацку / Н. Гальпяровіч // Звязда. – 2016. – 25 мая. – С. 3.

9. Дадалка, В. А. Алесю Савіцкаму 90 студзеняў / В. А. Дадалка // Белая вежа. – 2014. – № 1. – С. 16.

10. Лукша, В. Жизнь высокой пробы / В. Лукша // Нёман. – 2003. – № 12. – С. 165–171.

11. Мартинович, А. Вересковый взяток: к юбилею писателя Алеся Савицкого / А. Мартинович // Нёман. – 2014. – № 1. – С. 157–170.

12. Марціновіч, А. Сонца Алеся Савіцкага / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 10 студз. – С. 6.

13. Мятліцкі, М. На ўроку мужнасці / М. Мятліцкі // Полымя. – 2014. – № 1. – С. 3–6.

14. Пашкоў, Г. Абразкі пісьменніцкага лёсу / Г. Пашкоў // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 9 студз. – С. 5.

15. Пашкоў, Г. П. Савіцкі Алесь (Аляксандр Ануфрыевіч) / Г. П. Пашкоў // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд. Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 790–794.

16. Савік, Л. С. Савіцкі Алесь (Аляксандр Ануфрыевіч) / Л. С. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 14 : Рэле–Слаявіна. – С. 69.

17. Савік, Л. С. Савіцкі Алесь / Л. С. Савік, В. У. Смольская // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1995. – Т. 5 : Пестрак–Сяўрук. – С. 210–213.

18. Савіцкі Алесь (Аляксандр Ануфрыевіч) // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. В. Біч [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2001. – Т. 6. Кн. I : Пузэлі–Усая. – С. 199–200.

19. Явіч, Я. Жыцця вяршыня / Я. Явіч // Літаратура і мастацтва. – 2015. – № 18 (8 мая). – С. 10.