Шашкоў Алесь (Аляксандр) Андрэевіч
Шашкоў Алесь (Аляксандр) Андрэевіч нарадзіўся 3 студзеня 1923 года ў в. Раманоўшчына Чашніцкага раёна ў сялянскай сям'і.
Спачатку Алесь вучыўся ў Замацкай васьмігадовай, потым – у Чашніцкай сярэдняй школе. Пасля яе заканчэння ў 1941 годзе быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у баях на Заходнім, 1-м Прыбалтыйскім і 2-м Беларускім франтах. Быў двойчы паранены. У 1946 годзе накіраваны на вучобу ў Рыжскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, але не скончыў яго, бо быў камісаваны.
Пасля дэмабілізацыі (1947) – адказны сакратар Чашніцкай раённай газеты «Сцяг сацыялізма». У 1950 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ і стаў працаваць у газеце «Звязда». Творчую працу пачаў у 1947 годзе з нарысаў.
Працаваў у рэдыкцыях газет «Сталінскі воін», «Звязда», рэдактарам аддзела часопіса «Калгаснік Беларусі».
У 1954–1957 гг. – рэдактар аддзела часопіса «Калгаснік Беларусі». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1959), завочна – Літаратурны інстытут імя М. Горкага (1961). Працаваў адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», старшым рэдактарам на Беларускім радыё, галоўным рэдактарам у Міністэрстве культуры БССР, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Народная асвета».
Працаваў адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», старшым рэдактарам на беларускім радыё, галоўным – у Міністэрстве культуры БССР, загадчыкам рэдакцыі выдавецтва «Народная асвета».
Першыя публікацыі ў рэспубліканскім друку – нарыс «Апошнія пракосы», змешчаны ў газеце «Звязда». Асобнымі выданнямі выйшлі кнігі «Змена» (1951), «Абуджэнне» (1955), «На рачных плёсах» (1956), «Ранняй вясной» (1957), «На вадзе і такое здараецца» (1966), «Белы камень», «Лань – рака лясная» (1979), раманы «Навальніца спее ў цішыні» (1969), «Спытай сваё сэрца» (1972). Тэматыка твораў і кніг Алеся Шашкова разнастайная. У іх – тэмы перажытага на вайне, пасляваеннага жыцця вёскі, складанасць і непаўторнасць чалавечых характараў.
У апошнія гады Алесь Шашкоў жыў у Мінску, але не забываў пра сваю малую радзіму.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.
Памёр Алесь Шашкоў у 2015 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Выдающиеся имена Отечества – уроженцы Чашникского района // Чашникский район : справочно-информационные материалы / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2008. – С. 9–10.
2. Гаючым водарам Радзімы / подгот. И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2013. – 27 жн. – С. 5.
3. Дзеячы культуры і навукі – ураджэнцы Чашніччыны // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. – Мінск : Медисонт, 2007. – С. 138–149.
4. Міхно, У. На родным беразе / У. Міхно // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2005. – 16 ліп. – С. 3.
5. Стукалава, Н. Алесь Шашкоў / Н. Стукалава // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2019. – 3 студз. – С. 5.
6. Торбіна, І. Пісьменнік-ветэран Алесь Шашкоў / І. Торбіна // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2010. – 12 мая. – С. 3.
7. Шашкоў Алесь // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 456–457.
СПАСЫЛКІ