Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шмань Генадзь Якаўлевіч

Дата нараджэння
03.09.1931
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Бяскатава
Дата смерці
10.03.1999
Род дзейнасці
пісьменнік, журналіст
Жанр
вершы, проза

Шмань Генадзь Якаўлевіч нарадзіўся ў 1931 годзе ў в. Бяскатава Гарадоцкага раёна. Беларускі пісьменнік, журналіст.

Пасля заканчэння школы працаваў у рэдакцыі газеты «Віцебскі рабочы». У гэты час пачалася яго літаратурная дзейнасць. У 1961 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Саюза пісьменнікаў СССР.

Зборнікі вершаваных і празаічных твораў на рускай і беларускай мовах: «С добрым утром» (1958), «Жывое срэбра» (1960), «Колос на ладони» (1963), «Сундуковские гостинцы» (1965), «Седой Федька» (1968), «Солнечные кони» (1986), «Журавинка» (1990).

З 1961 года жыў у Туле. У 1962–1969 гг. працаваў у рэдакцыі газеты «Камунар».

У 1969–1971 гг. – рэдактар Упраўлення кінафікацыі Тульскага абласнога выканаўчага камітэта.

У 1987–1990 гг. – загадчык бюро прапаганды мастацкай літаратуры.

Памёр Генадзь Якаўлевіч 10 сакавіка 1999 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Шмань Генадзь Якаўлевіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 721.