Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шнэйдар Анатоль Антонавіч

Дата нараджэння
13.10.1930
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Парэчча
Род дзейнасці
журналіст, краязнаўца, кінарэжысёр
Жанр
апавяданні, нарысы, публікацыі
Узнагароды і прэміі
Ганаровы грамадзянін Талачынскага раёна (2010)
дыплом «За грамадзянскую пазіцыю, мужнасць і спачуванне
дыплом «За творчы ўклад у рух кінааматарства ў Рэспубліцы Беларусь»

Шнэйдар Анатоль Антонавіч – журналіст, краязнаўца, кінарэжысёр.

Член Саюза журналістаў СССР (1991), член Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА.

Нарадзіўся 13 кастрычніка 1930 года ў в. Парэчча Талачынскага раёна. Скончыў Азярэцкую сямігодку, Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту (1951), аддзяленне журналістыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы. Працаваў чыгуначнікам на Пермшчыне.

З 1965 года – кіраўнік кінастудыі «Летапіс» пры Талачынскім раённым Доме культуры.

Прадстаўляў Беларусь на 48-м Міжнародным кінафестывалі і 45-м кангрэсе УНІКА-86.

У 1988 годзе ўдзельнічаў у 16-м Сусветным фестывалі шырокаэкраннага кіно.

У газеце «Піянер Беларусі» з'явілася яго першае апавяданне «Сустрэча». Яму належыць больш за 300 публікацый па краязнаўстве, гісторыі, мастацтве і літаратуры ў перыядычных выданнях Беларусі і каля 100 кінавідэастужак.

Адзін з аўтараў кніг: «Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна», «Друцк і Барысаў», зборніка літаратурных твораў «Зямное прыцягненне».

Аўтар кніг: «Талачын: гісторыка-эканамічны нарыс» (1983), «Мая Талачыншчына: старонкі гісторыі» (2006), «Сінявокая Талачыншчына» (2009), «Зямля над Друццю і Абалянкай» (2015).

Сярод кінастужак: «Друць», «Старажытныя паркі», «Жыві, крыніца жыві».

Рэжысёр фільмаў: «Маналог драматурга», «1000-годдзе Друцка», «Родны край» і кінатрылогіі «Боль мая – вёска», у якую ўвайшлі фільмы «Паміраючая вёска», «Кінутая вёска», «Вёска, якой няма». На VIII Нацыянальным кінафестывале трылогія ўдастоена дыплома журы «За грамадзянскую пазіцыю, мужнасць і спачуванне», прыза «За лепшы фільм VIII кінафестываля», а таксама дыплома і прыза аргкамітэта фестываля «За творчы ўклад у рух кінааматарства ў Рэспубліцы Беларусь».

Пра кінааматара і краязнаўцу Анатоля Шнэйдара рэжысёр Вольга Дашук стварыла поўнаметражны фільм «Кінааматар. Восеньскі сон», зняты на кінастудыі «Беларусьфільм».

У 2010 годзе прысвоена званне ۫۫«Ганаровы грамадзянін Талачынскага раёна».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бірукоў, В. Краязнаўца, кінарэжысёр, журналіст / В. Бірукоў // Віцебскі рабочы. – 2000. – 12 кастр. – С. 2.

2. Корниенко, М. Краеведческий материал всегда в центре внимания / М. Корниенко // Наша Талачыншчына. – 2006. – 11 кастр. – С. 2.

3. Королев, М. Архивист времени / М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2013. – 12 студз. – С. 3.

4. Мазур, А. Летапісец роднага краю / А. Мазур // Народнае слова. – 2005. – 9 чэрв. – С. 8.

5. Маліноўскі, М. Заўсёды побач творчасць і праца / М. Маліноўскі // Наша Талачыншчына. – 2005. – 12 кастр. – С. 3.

6. Маліноўскі, М. Краязнаўца і Ганаровы грамадзянін / М. Маліноўскі // Краязнаўчая газета. – 2010. – № 38 (кастр.). – С. 2.

7. Творчасць не ведае ўзросту // Сцяг Iльiча (Талачын). – 2000. – 11 кастр. – С. 2, 4.

8. Цімошык, Л. Кінааматар як летапісец / Л. Цімошык // Звязда. – 2012. – 1 снеж. – С. 6.

9. Шалахоўскі, А. Ён піша гісторыю Талачына / А. Шалахоўскі // Лiтаратура i мастацтва. – 2006. – 14 ліп. – С. 12.

10. Шпакоўская, Г. Талачынскі летапісец / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2015. – 6 авг. – С. 21.