Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сіўко Франц Іванавіч

Дата нараджэння
03.05.1953
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Мёрскі раён, в. Вята
Род дзейнасці
празаік, эсэіст, публіцыст
Гады творчасці
з 1983
Узнагароды і прэміі
літаратурная прэмія імя У. Караткевіча (2002)
прэмія «Гліняны Вялес» (2015)

Сіўко Франц Іванавіч нарадзіўся 3 мая 1953 года ў в. Вята Мёрскага раёна. Вучыўся ў Міжрэчанскай пачатковай і Павяцкай сярэдняй школах. Вышэйшую адукацыю атрымаў на філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта (1970–1975). У 1995 годзе праслухаў курс лекцый па гісторыі польскай і сусветнай культуры ў Летнім універсітэце польскай культуры ў Рыме.

3 1975 па 1980 гг. выкладаў рускую мову і літаратуру, этыку ў сярэдняй школе № 2 г. Верхнядзвінска. У 1980 годзе пераехаў на сталае жыццё ў Віцебск. Настаўнічаў у сярэдніх школах №№ 29, 30, 12. Працаваў карэспандэнтам-арганізатарам у сістэме прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі, стыль рэдактарам у газеце, выкладчыкам курса прафесійнай лексікі ў тэхналагічным універсітэце, карэктарам у рэдакцыйна-выдавецкай установе.

Празаік, публіцыст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1993 года, Беларускага ПЭН-цэнтра (да 2017 г.). З 1999 па 2009 гг. узначальваў Віцебскую абласную філію Саюза беларускіх пісьменнікаў. Цягам многіх год з'яўляўся сябрам абласной рады Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. У верасні 1986 года выступіў у штотыднёвіку «Ліітаратура і мастацтва» з допісам «Прашу вызваліць...», які паклаў пачатак шырокай дыскусіі аб становішчы роднай мовы ў тагачасным айчынным грамадстве.

Сталую літаратурную працу пачаў у 1983 годзе. Аўтар кніг: «3 чым прыйдзеш» (1991), «Апошняе падарожжа ў краіну ліваў» (1997), «Удог» (2001), «Ягня ахвярнае» (2003), «Асіметрыя» (2005), «Дзень Бубна» (2008), «Выспы» (2011), «Эдэм» (2014), «Плебейскія гульні» (2015), «Штрыхкоды» (2017), «Раз – шкілет, і два – шкілет» (2019), «Дыялог» (у суаўтарстве з Ю. Станкевічам, 2020), зборніка казак для дзяцей малодшага школьнага ўзросту «Бялячык» (2003). Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Дзвіна» (1992, 2000, 2005), «Карані» (1994), «Край» (1997), «Ратуша» (2016–2019), часопіса Саюза пісьменнікаў Паўднёвай Асеціі «Фидиуаг» (2001, 2004). Аўтар шматлікіх літаратурна-мастацкіх публікацый у штотыднёвіках «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Полымя», «ARCHE», «Нёман», «Беларусь», канфесійных каталіцкіх выданнях «Наша вера», «Ave Maria», публіцыстычных артыкулаў па праблемах сучаснага жыцця, у прыватнасці, моўнай сітуацыі ў краіне, захавання духоўнай спадчыны і інш. Аўтар метадычных матэрыялаў «Гістарычныя ўмовы развіцця беларускай мовы» (1997), метадычнай распрацоўкі (у суаўтарстве) «Культура маўлення і дзелавыя зносіны спецыяліста» (2010) для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей.

У творчасці закранае маральна-этычныя і сацыяльныя праблемы, даследуе рэаліі і трансфармацыі айчыннага грамадства на пераломных гістарычных этапах у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей. Аддае перавагу жанрам прыпавесці і кароткіх запісаў-эсэ. Для яго творчай манеры характэрныя займальнасць сюжэта, своеасаблівасць прыёмаў мастацкага ўвасаблення аўтарскай задумы, шырокае выкарыстанне лексікі абмежаванага ўжывання, у прыватнасці дыялектызмаў, як сродку характарыстыкі персанажа і выяўлення яго экзістэнцыйнай і грамадзянскай сутнасці.

Лаўрэат літаратурных прэмій: часопіса «Полымя» (2001; за аповесць «Удог»), імя Уладзіміра Караткевіча (2002; за зборнік аповесцей і апавяданняў «Удог»), «Сузор'е муз» (2004), «Гліняны Вялес» (2015; за зборнік аповесцей «Плебейскія гульні»).

Творы перакладаліся на балгарскую, рускую, асецінскую мовы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алейчанка, Ю. Откуда мы пришли? Кто мы? Куда мы идем? / Ю. Алейчанка // Неман. – 2014. – № 12. – С. 204–208.

2. Андрэева, А. Асіметрыя паўсядзённасці ў прозе Франца Сіўко / А. Андрэева // Роднае слова. – 2013. – № 5. – С. 14–15.

3. Андрэйчанка, Т. Дрэва, падобнае на Беларусь / Т. Андрэйчанка // Літаратура і мастацтва. – 2003. – 28 ліст. – С. 6–7.

4. Бароўка, В. Франц Сіўко / В. Бароўка // Літаратурныя постаці Віцебшчыны: гісторыя і сучаснасць. – Віцебск : УА «ВДУ імя П.М. Машэрава». – 2008. – С. 126–144.

5. Бароўка, В. Этычны партрэт сучасніка ў кнізе «Плебейскія гульні» Франца Сіўко / В. Бароўка // Białorustenistyka Białostocka. – Białostocka, 2016. – Т. 8. – С. 221–230.

6. Галубовіч, Л. Што пасееш – тое пажнеш / Л. Галубовіч // Літаратура і мастацтва. – 2003. – 28 ліст. – С. 7.

7. Жыгуноў, А. Зачараваны родным словам / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2020. – 4 сак. – С. 4.

8. Кісліцына Г. Чалавек постмадэрну ў сучаснай беларускай літаратуры / Г. Кісліцына. – Мінск : Права і эканоміка, 2010. – С. 109–118.

9. Кошман, П. Мастацкая канструкцыя нацыянальнага вобраза свету ў аповесці Ф. Сіўко «Удог» / П. Кошман // Мозырщина: люди, события, время : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Мозырь, 26–27 мая 2016 г. / редкол.: Т. Н. Сыманович (отв. ред.) [и др.]. – Мозыр : МДПУ імя І. П. Шамякіна, 2016. – С. 109–111.

10. Кошман, П. Апалогія нацыянальнага быцця / П. Кошман // Дыялог / Ф. Сіўко, Ю. Станкевіч. – Мінск : Галіяфы, 2020. – С. 3–15.

11. Марціновіч, А. Кавальчук у ролі ... Шэрлака Холмса / А. Марціновіч // Полымя. – 1998. – № 4. – С. 305–309.

12. Марціновіч, А. Удог – увасабленне бяспамяцтва / А. Марціновіч // Полымя. – 2002. – № 3–4. – С. 271–276.

13. Панізнік, С. З-пад паўночнай Ніягары / С. Панізнік // Голас Радзімы. – 2003. – 22 мая. – С. 4.

14. Саматой, І. В. Малая проза Франца Сіўко / І. В. Саматой // Наука – образованию, производству, экономике : материалы XV (62) Региональной науч.-практической конференции производителей, науч. сотрудников и аспирантов, посвященной 100-летию со дня основания УО «ВГУ им. П. М. Машерова», г. Витебск, 3–5 марта 2010 г. / редкол.: А.П. Солодков (гл. ред.) [и др.]. – Витебск, 2010. – С. 191–192.

15. Сіўко Франц // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 14 : Рэле–Слаявіна. – С. 425.

16. Сіўко Франц // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф.І. Сiўко. – Віцебск, 2001. – С. 77–79.

17. Сивко Франц Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 461.

18. Чарнякевіч, Ц. Сны аб Беларусі / Ц. Чарнякевіч // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 21 ліст. – С. 7.

19. Штэйнер, І. Добры дзень, Франц Іванавіч / І. Штэйнер // Літаратура і мастацтва. – 2002. – 22 сак. – С. 6–7.

20. Штэйнер, І. Сіметрыя пошукаў і знаходак / І. Штэйнер // Літаратура і мастацтва. – 2006. – 6 студз. – С. 6.

21. Штэйнер, І. Добры дзень, Франц Іванавіч! (маральны імператыў творчасці Ф. Сіўко) / І. Штэйнер // «Bis repetita placent». – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2013. – С. 205–226.

22. Шынкарэнка, В. Сіўко: прыняцце і пераадоленне межаў / В. Шынкарэнка // матэр. міжнар. навук. канферэнцыі, 19–20 верас. 2007 г.: у 2 ч. / рэдкал.: І.Ф. Штэйнер (адказ. рэд.) [і інш.]. – Гомель. – 2007. – Ч. 2. – С. 170–174.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Пісьменнікі, паэты, літаратары. Мёрскі раён

arrow Электронные книги Миорских авторов – Франц Сіўко