Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сімановіч Давід Рыгоравіч

Дата нараджэння
26.06.1932
Месца нараджэння
Гомельская вобласць, г. Нароўля
Дата смерці
09.05.2014
Род дзейнасці
пісьменнік, літаратуразнаўца, перакладчык, грамадскі дзеяч
Гады творчасці
з 1948
Жанр
паэзія, проза,
Узнагароды і прэміі
Рэспубліканскі конкурс, прысвечаны 150-годдзю з дня нараджэння А. С. Пушкіна (1949) – 1 месца
медаль «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970)
прэмія імя М. Шагала (1992)
прэмія для дзеячаў культуры і мастацтва г. Віцебска «Сузор’е муз» (1996)
літаратурная прэмія імя У. Караткевіча (2001)
Ганаровая грамата Вярхоўнага савета БССР

Сімановіч Давід Рыгоравіч нарадзіўся 26 чэрвеня 1932 года ў г. Нароўля Гомельскай вобласці. Паэт, празаік, літаратуразнаўца, перакладчык, грамадскі дзеяч.

У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з бацькамі знаходзіўся ў эвакуацыі ва Узбекістане, працаваў на бавоўніку ў Ферганскай вобласці. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сям'я вярнулася ў родныя мясціны. У 1950 годзе Давід Рыгоравіч скончыў Нараўлянскую сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1955–1959 гг. працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Крынкаўскай сярэдняй школе Лёзненскага раёна, у 1960–1961 гг. – літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты «Віцебскі рабочы», у 1961–1994 гг. – рэдактарам, старшым рэдактарам, загадчыкам аддзела мастацкіх перадач Камітэта па тэлебачанні і радыёвяшчанні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. З 1971 па 1981 гг. Д. Сімановіч узначальваў Віцебскае абласное літаратурнае аб'яднанне і абласное аб'яднанне маладой творчай інтэлігенцыі «Вяснянка».

З 1960 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Першы верш Давіда Сімановіча «Парк Победы» быў апублікаваны ў 1948 годзе ў газетах «Бальшавік Палесся» і «Зорька», а ў 1959 годзе выйшаў яго першы зборнік паэзіі «Весенняя сказка», прасякнуты пачуццём любові да роднай зямлі, працавітых сумленных людзей. З кожнай новай кнігай («Июнь-река», «Равноденствие», «Станция тревоги и любви», «Минуты», «Встречные поезда», «Силуэты дней» і інш.) узрастае грамадзянская значнасць твораў Д. Сімановіча. Радаснае ўспрыманне навакольнага свету спалучаецца з трывогай за лёс планеты, чалавека, якога хвалююць праблемы вайны і міру. Яго вершам уласцівы лірычнасць, лаканізм, дасціпнасць. Аўтарам было выдадзена больш за 30 кніг паэзіі і прозы, у якіх ён даследуе творчыя сувязі вядомых дзеячаў літаратуры і мастацтва з беларускім краем, дае лірычнае асэнсаванне жыцця роднай зямлі. Д. Сімановіч пісаў пра вядомых людзей, пра тых, хто звязаў свае жыццёвыя і творчыя шляхі з Беларуссю, Віцебскам. Пісьменнік умела выкарыстоўваў дакументальныя матэрыялы пры напісанні твораў пра А. Пушкіна, І. Лажэчнікава, У. Маякоўскага, А. Гайдара, Я. Купалу, Я. Коласа і інш. Шчырасцю вызначаюцца кнігі вершаў для дзяцей «Волшебный луг» і «Зелёный кузнечик». Аўтар тэлеп'ес «Яков Свердлов» (паст. у 1963), «Осенний букет» (1964), сцэнарыяў да тэлефільмаў «Молодость древнего города» (1964), «Баллада о красном кавалеристе» (1968), «Литературными маршрутами Витебщины» (1969), «Засталася душа яго тут» (1997).

Вершы Давіда Рыгоравіча перакладзены на беларускую, нямецкую, англійскую, французскую і іншыя мовы, некаторыя творы былі пакладзены на музыку кампазітарамі І. Лучанком, Б. Насоўскім, А. Гоманам і інш.

Прымаў удзел у III Усесаюзнай нарадзе маладых пісьменнікаў (1956), Днях савецкай літаратуры ў Горкаўскай вобласці (1977), Днях савецкай літаратуры ў Краснаярскім краі (1979), Днях савецкай літаратуры ў Прымор'і (1981), Днях савецкай літаратуры ва Узбекістане (1982).

Давід Сімановіч з'яўляўся аўтарам такіх праектаў, як «Адкрытыя ўрокі паэзіі ў школах» (1983), «Дні літаратуры, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу» (1986), «Пушкінскае свята паэзіі ў Віцебску» (1989), «Віцебскі дзень Уладзіміра Маякоўскага з лірычнымі адступленнямі ў мінулае і будучыню» (2002). Заснавальнік і аўтар міжнародных праектаў: «Шагалаўскія дні», «Шагалаўскія чытанні», «У гасцях у Марка і Бэлы». З'яўляўся старшынёй Шагалаўскага і Пушкінскага камітэтаў.

Узнагароджаны медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», Ганаровай граматай Вярхоўнага савета БССР.

Давід Рыгоравіч Сімановіч – лаўрэат I прэміі Рэспубліканскага конкурсу, прысвечанага 150-годдзю з дня нараджэння А. С. Пушкіна, Шагалаўскай прэміі (1992), гарадской прэміі «Сузор'е муз» (1996), абласной прэміі імя. У. Караткевіча (2001).

Жыў у г. Віцебску.

Памёр Давід Рыгоравіч 9 мая 2014 года. У Віцебску паэту ўсталяваныя помнік і мемарыяльная дошка, праводзяцца вечары аўтарскай песні і паэзіі, прысвечаныя яго памяці.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алимова, Е. Дар поэта / Е. Алимова // Витебский проспект. – 2009. – 13 авг. – С. 2.

2. Алимова, Е. «Нанизываю стопки слов...» / Е. Алимова // Витебский проспект. – 2010. – 6 мая. – С. 6.

3. Алимова, Е. От сказки весенней до Ашкелона / Е. Алимова // Витебский проспект. – 2008. – 1 мая. – С. 4.

4. Алимова, Е. Поэт, влюбленный в человечество / Е. Алимова // Бюллетень Музея Марка Шагала / редкол.: Л. Хмельницкая, Д. Симанович. – Минск : Рифтур, 2008. – Вып. 15. – С. 38–42.

5. Алимова, Е. «Я людям передаю Энергию Доброты» / Е. Алимова // Витебский проспект. – 2009. – 25 июня. – С. 3.

6. Ганаровай граматай абласнога выканкама ўзнагароджаны паэт Сімановіч Давід Рыгоравіч // Народнае слова. – 2002. – 20 чэрв. – С. 2.

7. Голесник, С. Вечерние прогулки через годы / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2006. – 23 марта. – С. 10.

8. Давід Сімановіч // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 495–496.

9. Давид Симанович // Поэзия русского слова : антология современной русскоязычной поэзии Беларуси : в 2 т. / редкол.: В. В. Гниломедов [и др]. – Минск : Беларуская навука, 2019. – Т. 1. – С. 217–228.

10. Дроздова, Н. «Поэт – судьба, а не карьера» / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 12 июля. – С. III. – (Прил.: Вечерний Витебск).

11. Ивченко, Л. Дорогами поэта / Л. Ивченко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 11 февр. – С. 8.

12. «...И чем одарю я пространство, в котором растаю, как дым?...» // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 13 мая – С. 6.

13. Канторович, Б. Аура Давида / Б. Канторович // Витебский курьер. – 2003. – 14 нояб. – С. 4.

14. Конохова, Н. Витебские магниты поэта / Н. Конохова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 26 июня. – С. 11.

15. Конохова, Н. Публичный дневник поэта / Н. Конохова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2006. – 25 мая. – С. 19.

16. Крупица, Н. Душа его здесь / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 30 июня. – С. 11.

17. Крыклівец, А. Засталася душа яго тут... / А. Кріклівец, І. Воранава // Полымя. – 2018. – № 6. – С. 83–85.

18. Лучанок, І. Паэт, Грамадзянін / І. Лучанок // Культура. – 2014. – 17 мая. – С. 14.

19. Не стала Давіда Сімановіча: [некралог] // Наша слова. – 2014. – 14 мая. – С. 4.

20. Пастернак, Т. «Ходил по городу старый поэт» / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2016. – 28 июня. – С. 5.

21. Пискунова, Т. Имею честь принадлежать... / Т. Пискунова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2017. – 27 чэрв. – С. 6.

22. Рублевская, Л. Душа за облако цеплялась / Л. Рублевская // Советская Белоруссия. – 2014. – 13 мая. – С. 4.

23. Рублевский, С. У моря собранные камешки... / С. Рублевский // Народнае слова. – 2008. – 12 ліп. – С. 5.

24. Рублеўскі, С. Паэтычны ўзгорак Давіда Сімановіча / С. Рублеўскі // Народнае слова. – 2002. – 25 чэрв. – С. 5.

25. Салтук, А. І адбыўся паэт: да 75-годдзя Давіда Сімановіча / А. Салтук // Віцебскі рабочы. – 2002. – 25 чэрв. – С. 4.

26. Симанович, Д. Витебские прогулки с Давидом Симановичем / Д. Симанович ; беседовала Л. Рублевская // Советская Белоруссия. – 2012. – 23 июня. – С. 5.

27. Симанович, Д. Поэт, влюбленный в человечество / Д. Симанович ; беседовала Е. Алимова // Витебский проспект. – 2007. – 28 июня. – С. 2, 22.

28. Симанович Давид Григорьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 461.

29. Сімановіч Давід Рыгоравіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 568.

30. Сіўко, Ф. У паэта – усё ад бога / Ф. Сіўко // Вечерний Витебск. – 2002. – 29 июня. – С. 2.

31. Соболевский, Д. «Дней разорванные звенья» / Д. Соболевский // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 21 июня. – С. 8.

32. Соловьева, Т. «Здесь осталась его душа...» / Т. Соловьева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 20 мая. – С. 5.

33. Урупіна, Г. М. Сімановіч Давід / Г. М. Урупіна, В. У. Смольская // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1995. – Т. 5 : Пестрак–Сяўрук. – С. 308–311.

34. Ципис, Н. Имею честь принадлежать...: (еврейская тема в творчестве Давида Симановича) / Н. Ципис // Мишпоха. – 2007. – № 21. – С. 129–136.

35. Чтобы помнили // Твой город (Витебск). – 2016. – 30 июня. – С. 8.

36. Шпаковская, Г. Последняя книга поэта / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2014. – 21 июня. – С. 11.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Давид Симанович: биобиблиографический указатель

arrow Знаменитые люди Гомельщины – Симонович Давид Григорьевич

arrow Витебские прогулки с Давидом Симановичем

arrow Давид Симанович: человек, влюбленный в человечество