Сітаў Уладзімір Анісімавіч
Сітаў Уладзімір Анісімавіч нарадзіўся 24 мая 1940 года ў Віцебску ў сям'і рабочага. Пісьменнік, вучоны, канструктар.
У гады Вялікай Айчыннай вайны трапіў у фашысцкі канцлагер «5-ы полк».
З залатым медалём скончыў сярэднюю школу № 14 г. Віцебска. Потым вучыўся на факультэце машынабудавання Беларускага політэхнічнага інстытута (зараз – Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988). Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь. Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі.
Аўтар рамана-дылогіі «Пора любви», казкі «Дорога в страну Гезундов», а таксама шматлікіх апавяданняў. З'яўляўся членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Памёр Уладзімір Анісімавіч 4 кастрычніка 2008 года. Пахаваны ў Віцебску.
ЛІТАРАТУРА
1. Дроздова, Н. «Всё возвращается на круги своя» / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2000. – 24 авг. – С. 3.
2. Конохова, Н. Владимир Онисимович Ситов / Н. Конохова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 1 марта. – С. 7.
3. Подлипский, А. Фотографии заговорили / А. Подлипский // Витебский проспект. – 2013. – 19 дек. – С. 5.
4. Прынятыя ў Саюз пісьменнікаў Беларусі // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 2 мая. – С. 3.
5. Ситов, В. Владимир Ситов: «Я решил, что семья меня продержит, и... стал писать книгу» / В. Ситов ; беседовала Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2006. – 5 верас. – С. 8.
6. Ситов, В. Не зря старались! / В. Ситов // Народнае слова. – 2008. – 18 студз. – С. 3.