Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Скапа Уладзімір Рыгоравіч

Дата нараджэння
05.12.1935
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Сукрэмна
Дата смерці
19.01.1999
Род дзейнасці
журналіст
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Скапа Уладзімір Рыгоравіч нарадзіўся 5 студзеня 1935 года ў в. Сукрэмна Сенненскага раёна ў сялянскай сям'і. Беларускі журналіст.

У 1948 годзе скончыў чатыры класы Сукрэмнінскай пачатковай школы. У 1954 годзе скончыў Сенненскую беларускую сярэднюю школу № 1 з сярэбраным медалём.

У 1954–1959 гг. вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Леніна. На пятым курсе стаў супрацоўнікам рэдакцыі газеты Упраўлення прафтэхадукацыі рэспублікі «Рабочае юнацтва» на беларускай мове.

У 1959–1965 гг. працаваў у сенненскай і талачынскай раённых газетах. Галоўны рэдактар талачынскай раённай газеты «Сцяг Ільіча».

У 1965–1983 гг. – уласны карэспандэнт, адказны сакратар, намеснік рэдактара газеты «Віцебскі рабочы». У 1983–1995 гг. – галоўны рэдактар газеты «Віцебскі рабочы». Амаль дзесяць гадоў ён узначальваў Віцебскую абласную журналісцкую арганізацыю.

Вялікі ўклад унёс у распрацоўку тэматыкі нацыянальнага адраджэння, гісторыка-культурнай спадчыны Прыдзвіння. Аўтар і сааўтар кніг па гісторыі Віцебшчыны, рэдактар-складальнік кнігі «"Віцебскі рабочы" – 80 год», аўтар кнігі «Сянно: гісторыка-эканамічны нарыс» (1978). Пад уласным імем і псеўданімамі Ул. Бярозка і В. Собаль апублікаваў сотні артыкулаў пра жыццё і творчасць вядомых літаратараў, ураджэнцаў Віцебшчыны.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Памёр 19 студзеня 1999 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бандарэвіч, В. Ад селькора – да рэдактара / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 4 мая. – С. 4.

2. Лазука, І. Е. Скапа Уладзімір Рыгоравіч / І. Е. Лазука // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 552–553.

3. Мазур, А. Талент дабрыні / А. Мазур // Віцебскі рабочы. – 2001. – 18 студз. – С. 2.

4. Мазур, А. Талент чалавека i творцы / А. Мазур // Сцяг Iльiча (Талачын). – 2000. – 20 снеж. – С. 2.

5. Пухом земля тебе, Владимир Григорьевич // Пусть память останется... : сборник некрологов о жителях и уроженцах Витебска / сост. и вступ. статья А. М. Подлипского. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – С. 83–84.

6. Салтук, А. Чалавечнасць / А. Салтук // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 3 снеж. – С. 2.

7. Скапа Уладзімір Рыгоравіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 120–121.

8. Скапа, У. Ад селькора да рэдактара / У. Скапа // Голас Сенненшчны. – 1998. – 30 крас. – С. 3–5.

9. Скапа Уладзімір Рыгоравіч // Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX – пачатку XXI ст. : біябібліяграфічны даведнік / Мікалай Півавар. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – С. 261–262.