Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Скарынкін Уладзімір Максімавіч

Дата нараджэння
17.06.1939
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
паэт, перакладчык
Гады творчасці
з 1955
Узнагароды і прэміі
Ганаровы грамадзянін Гарадоцкага раёна (2017)
памятны медаль «Паэт і воін Ігар Мікалаевіч Грыгор’еў (1923–1996)»
Нацыянальная прэмія Італіі (1999)
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Я. Купалы (2001)

Скарынкін Уладзімір Максімавіч нарадзіўся 17 чэрвеня 1939 года ў Віцебску ў сям'і служачага. Беларускі паэт, перакладчык.

У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з маці быў вывезены ў працоўныя лагеры: спачатку ў Лібаву (зараз г. Ліепая, Латвія), а потым – у Бромберг (зараз г. Быдгашч, Польшча). У 1946–1956 гг. вучыўся ў сярэдняй школе № 2 г. Гарадка. У 1961 годзе скончыў Рыжскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі. Працаваў па спецыяльнасці ў Мінскім аэрапорце, Беларускім упраўленні грамадзянскай авіяцыі.

1982–1987 гг. – намеснік дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. З сакавіка 1987 года – на творчай рабоце. З 1971 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У друку Уладзімір Максімавіч упершыню выступіў у 1955 годзе ў газеце «Піянер Беларусі» з вершам «Першы яблык».

Уладзімір Максімавіч Скарынкін – аўтар зборнікаў лірыкі: «Буслы над аэрадромам» (1969), «Гукавы бар'ер», «Дазвольце ўзлёт» (1975), «Чацвёрты разварот» (1979), «Вугал атакі» (1983), «Пасадачныя агні» (1985), «Выратавальны плыт» (1988), «Размова на парозе» (1991), «Лосвіда» (1993), «Апошняе слова» (1994) ; аўтар паэм «Насустрач веку», «Сляпы дождж», «Высокае сонца», «Узнясенне», «Астральны знак Францыска»; аўтар перакладаў кнігі вершаў Мікалая Рубцова «Рускі агеньчык» (1986), паэмы Дантэ «Боская камедыя» (1998), Джорджа Байрана «Дон Жуан» і «Прароцтва Дантэ» (2004) і інш. Напісаў тры кніжкі для дзяцей: «Канікулярная ангіна» (1991), «Падарожжа ў Крайшарад» (1993), «У карэце па белым свеце» (2000). Творы У. Скарынкіна неаднаразова перакладаліся на рускую і ўкраінскую мовы. Некаторыя з яго вершаў пакладзены на музыку.

У яго творах адчуваецца асаблівая павага да гісторыі свайго народа, да бацькоўскай зямлі, Віцебшчыны і яе працавітых людзей. Часта паэт пераносіцца ў апаленае вайной дзяцінства, у цяжкія дні, што прайшлі ў фашысцкай няволі. Патрыятычныя пачуцці, гераізм беларускага народа ў гады ваеннага ліхалецця, любоў да працы і роднага краю – усё гэта падаецца натуральна, нязмушана.

Уладзімір Максімавіч Скарынкін – лаўрэат Нацыянальнай прэміі Італіі за пераклады, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Купалы. Узнагароджаны памятным медалём «Паэт і воін Ігар Мікалаевіч Грыгор'еў (1923–1996)». Ганаровы грамадзянін Гарадоцкага раёна (2017).

Жыве ў Мінску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Берёза, А. Заслужили признательность городокчан / А. Берёза // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 12 жн. – С. 4.

2. Гарэлік, Л. М. Скарынкін Уладзімір / Л. М. Гарэлік, В. У. Смольская // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1995. – Т. 5 : Пестрак–Сяўрук. – С. 358–361.

3. Гумарыстычныя далягляды. Віцебшчына // Вожык. – 2011. – № 1. – С. 12–21.

4. Іванова, В. Ганарацца земляком / В. Іванова // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 27 чэрв. – С. 3.

5. Камейша, К. В. Свая вышыня / К. В. Камейша // Пачатковая школа. – 2014. – № 5. – С. 29–30.

6. Канапелька, А. Уладзімір Скарынкін / А. Канапелька // Народнае слова. – 2000. – 16 мая. – С. 3.

7. Са святам, Уладзімір Максімавіч! / падрыхт. Г. Навумава // Гарадоцкі веснік. – 2014. – 14 чэрв. – С. 4.

8. Саламаха, У. Журба і радасць Уладзіміра Скарынкіна / У. Саламаха // Літаратура і мастацтва. – 2003. – 31 студз. – С. 12.

9. Свірко, І. «З былых стагоддзяў да мяне дайшло Пятраркі, Дантэ, Байрана святло» / І. Свірко // Рэспубліка. – 2011. – 14 мая. – С. 16.

10. Скарынкін Уладзімір Максімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2000. – Т. 14 : Рэле–Слаявіна. – С. 449.

11. Скарынкін Уладзімір Максімавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 537.

12. Скарынкін Уладзімір Максімавіч // Пісьменнікі – нашы землякі : (біяграфічныя звесткі) / Віцебская абласная бібліятэка, Аддзел бібліятэказнаўства і навуковых даследаванняў ; [склад. А. М. Лемеш]. – Віцебск, 1996. – С. 17–18.

13. Скоринкин Владимир Максимович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 469.

14. Скоринкин, В. М. «Пусть творения мировых гениев звучат и на белорусском» / В. М. Скоринкин ; беседовала Е. Пучкова // Гарадоцкі веснік. – 2009. – 13 студз. – С. 2.

15. Уладзімір Скарынкін // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 500.

16. Явіч, Я. Майстар перастварэнняў / Я. Явіч // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 20 чэрв. – С. 9.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Поэтический маршрут. Владимир Максимович Скоринкин

arrow К 80-летию классика: поэт Владимир Скоринкин первым перевел «Божественную комедию» на белорусский язык

arrow «Я беларускаму малюся слову...», или о чем мечтает поэт Владимир Скоринкин