Сосна Кацярына Мар’янаўна
Сосна Кацярына Мар'янаўна нарадзілася 1 ліпеня 1949 года ў в. Паяначы Шаркаўшчынскага раёна. Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію і атрымала спецыяльнасць «Інжынер-гідратэхнік». Займалася пры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі на факультэце грамадскіх прафесій па спецыяльнасці «Журналістыка». Працавала ў Гродзенскім філіяле інстытута Белгіпразем, пасля пераехала на радзіму i пэўны час займала пасаду старшага гідратэхніка саўгаса «Шаркаўшчынскі». 3 1982 года – загадчыца сельгасаддзела рэдакцыі газеты «Кліч Радзімы».
Кацярына Сосна – член Саюза журналістаў Беларусі і член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар кнігі вершаў і апавяданняў «Імгненні жыцця», якая выйшла ў 2001 годзе. Друкавалася ў калектыўных зборніках паэзіі «Шаркаўшчынскаму краю» (2002), «Дзень паэзіі» (2005), у альманахах «Дзвіна» («Віцебшчына літаратурная») (2005; 2009), «Гоман» (2006). У 2007 годзе выйшла другая кніга «На скрыжаваннях лёсу». Таксама з'яўляецца аўтарам кніг «Неистраченное» (2008), «Калінавыя каралі» (2009), «Разбэрсаная буслянка» (2014).
Аўтар песень: «Дзяўчына-рабіна» (муз. В. Шчэнавай), «В новогоднюю ночь» (муз. В. Кішко), «Ты приснись» (муз. М. Яцкова, В. Шчэнавай), «Ой масточак па-над рэчкай» (муз. М. Яцкова), «Журавіны» (муз. М. Яцкова), раманс «Сон» (муз. М. Яцкова), «Мая Шаркоўшчына» (муз. В. Шчэнавай). З'яўляецца лаўрэатам прэміі імя Петруся Броўкі ў намінацыі «Паэзія» (2015).
Памерла 27 красавіка 2018 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Канога, П. «Я Радзімай сваёй ганаруся...» / П. Канога // Рэспублiка. – 2007. – 16 жн. – С. 4.
2. Наша родина здесь, над Дисною-рекой... = Our motherland is here over Disna river... : фотоальбом / [Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Шарковщинского районного исполнительного комитета]. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2018. – 38 с.
3. Салтук, А. Жыві і радуйся бясконца / А. Салтук // Віцебскі рабочы. – 2001. – 23 кастр. – С. 4.
4. Яцкевіч, Т. Паэтэса жыве ў глыбінцы / Т. Яцкевіч // Белорусская нива. – 2006. – 12 апр. – С. 3.