Сухаруцкая Галіна Пятроўна
Сухаруцкая Галіна Пятроўна – самадзейны паэт.
Нарадзілася ў 1932 годзе ў в. Пагосцішча Лёзненскага раёна ў сям'і калгаснікаў, беларускі паэт.
Дзяўчынка зусім не бачыла дзяцінства, яно прыйшлося на вайну. У 1954 годзе скончыла Полацкі лясны тэхнікум, дзе і пачала пісаць вершы. Потым скончыла Віцебскі педінстытут. Працавала настаўнікам, сакратаром Лёзненскага гарсавета, начальнікам ЖКГ. 20 гадоў няспынна працавала ў Лёзненскай сярэдняй школе № 1, дзе вяла літаратурны гурток. Доўгія гады Галіна Сухаруцкая была кіраўніком клуба «Ветэран» г. п. Лёзна.
Яе вершы часта друкаваліся на старонках раённай газеты «Сцяг Перамогі». Пісала на рускай і беларускай мовах. Выпусціла зборнікі паэзіі «Ручаіны жыцця», «Родныя крыніцы», «За синей далью».
Памерла 21 ліпеня 2014 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Антрощенко, Г. Не знает сердце покоя... / Г. Антрощенко // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2007. – 4 студз. – С. 3.
2. Библиопередача «Литературный воскресник» в память о Галине Сухоруцкой (9 выпуск, 3 сезон) [Электронный ресурс] // Лиозненская библиотека. Литературный воскресник. – Режим доступа: https://vk.com/wall-178254487_1446?ysclid=l94fs0tprt90830833. – Дата доступа: 10.10.2022.
3. Дулуб, А. З вершамі і песнямі – заўсёды па жыцці / А. Дулуб // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2002. – 12 студз. – С. 2.
4. Павловский, Н. На крыльях вдохновения / Н. Павловский // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2007. – 3 лют. – С. 7.
СПАСЫЛКІ