Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сушко Павел Міхайлавіч

Дата нараджэння
07.11.1909
Месца нараджэння
Віленская губерня, Дзісенскі павет, в. Сушкі
Дата смерці
26.09.1974
Род дзейнасці
паэт
удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Гады творчасці
1938–1974

Сушко Павел Міхайлавіч нарадзіўся 7 лістапада 1909 года ў в. Сушкі Дзісенскага павета Віленскай губерні (зараз Мёрскі раён). Паэт.

Адзін з арганізатараў першага ў Мёрскім раёне калгаса «Баявы партызан», старшыня Чараскага сельсавета. У гады Вялікай Айчыннай вайны – сувязны партызанскага атрада «Масква», потым – партызан 4-й Беларускай партызанскай брыгады. Пасля вайны ўдзельнічаў у аднаўленні разбуранай гаспадаркі.

Друкавацца П. Сушко пачаў у 1938 годзе ў прагрэсіўных газетах і часопісах Заходняй Беларусі. У газеце «Кліч партызан» (орган Міёрскага падпольнага райкама) у 1943 годзе выступаў з нататкамі пад псеўданімам Язэп Сяўня. Пісаў вершы пра заходнебеларускае падполле, гераізм партызан, услаўляў радасць мірнай працы, апяваў хараство родных краявідаў. Яго паэзія шчырая, непасрэдная, прасякнутая дабрынёй, еднасцю з людзьмі працы. Да ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР творы П. Сушко распаўсюджваліся сярод падпольшчыкаў і працоўных, заклікалі іх на барацьбу з нацыянальнымі прыгнятальнікамі.

У пасляваенны час выступаў з вершамі і допісамі ў раённай газеце, абласным і рэспубліканскім друку. Вершы П. Сушко «Сцяжынка» і «Ой, ішла дзяўчына» пакладзены на музыку М. Пятрэнкам і А. Палонскім. У Вільнюсе ў акадэмічнай бібліятэцы захоўваецца рукапісны зборнік яго вершаў «Адгалоскі» (1939).

Памёр Павел Міхайлавіч 26 верасня 1974 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ліякумовіч, Ц. Б. Сушко Павел / Ц. Б. Ліякумовіч, Т. М. Махнач // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – Т. 5 : Пестрак–Сяўрук. – С. 453–454.

2. Мароз, Б. Паэт-партызан / Б. Мароз // Міёрскія навіны. – 2010. – 23 лют. – С. 2.

3. Собаль, В. Паэты з Сушкоў / В. Собаль // Віцебскі рабочы. – 1997. – 1 студз. – С. 2.

4. Сушко Павел // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 521.

5. Сушко Павел Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 15 : Следавікі–Трыо. – С. 300.

6. Тамашэвіч, І. Яны нарадзіліся ў Сушках / І. Тамашэвіч // Міёрскія навіны. – 2010. – 30 лістап. – С. 3.

7. Творцы першай хвалі // Міёрскія навіны. – 2017. – 6 чэрв. – С. 6.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Пісьменнікі, паэты, літаратары Мёрскі раён