Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Трафімава Галіна Уладзіміраўна

Дата нараджэння
04.12.1960
Месца нараджэння
Віцебская вобл.асць Аршанскі раён, г. Орша
Род дзейнасці
пісьменніца
з 1995 года

Трафімава Галіна Уладзіміраўна нарадзілася 4 снежня 1960 года ў г. Оршы. У 1977 годзе скончыла сярэднюю школу № 5 і паступіла ў Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава. Скончыўшы ў 1982 годзе педагагічны інстытут з адзнакай, пачала працоўны шлях настаўнікам Аршанскай школы-інтэрната.

З 1985 г. працавала метадыстам гарадскога аддзела адукацыі. У гэты час метадычныя распрацоўкі Г. У. Трафімавай па біялогіі і артыкулы з вопыту работы маладога спецыяліста пачынаюць з’яўляцца на старонках навукова-метадычных часопісаў «Біялогія ў школе», «Пачатковая школа» і інш.

У 1995 г. выйшлі дзве кнігі Г. У. Трафімавай, якія яна напісала ў сааўтарстве з Т. Л. Атрошчанка. Гэта «Таямніцы ў школьным ранцы», і «Уводзіны ў школьнае жыццё» – дапаможнік да новага курса, які ўводзіўся з 1 верасня 1995 года ў пачатковых класах. Менавіта з 1995 года і пачалася пісьменніцкая дзейнасць Галіны Уладзіміраўны Трафімавай.

У 1997 годзе сумесна з мужам Сяргеем Анатольевічам Трафімавым была распрацавана і апублікавана праграма «Здаровы лад жыцця» для вучняў 1–4 класаў.

Адначасова Галіна Уладзіміраўна працавала над хрэстаматыямі «Секреты и диковинки окружающего мира», «Тайны близкие и далекие» для пачатковых класаў школ Расійскай Федэрацыі, якія працуюць па сістэме Л. У. Занкова.

У 2001 годзе Галіна Уладзіміраўна стала пераможцам Міжнароднага конкурса «Л. В. Занков и дидактика ХХІ века» за кнігу «Секреты и диковинки окружающего мира».

У 2001 годзе пісьменнікі Трафімавы пачалі працаваць над комплексам дапаможнікаў па прадмеце «Навакольны свет» для 1–4 класаў, якія працуюць па праекце «Перспективная начальная школа (ПНШ)». Дадзены камплект дапаможнікаў у 2006 годзе стаў лаўрэатам галоўнай прэміі «Новае ў навуцы, тэхналогіі і адукацыі».

Літаратурнай дзейнасцю Г. У. Трафімавай зацікавілася прадстаўніцтва ААН у Беларусі і фонд ЮНЕСКА. У ходзе гэтага супрацоўніцтва быў напісаны і выдадзены шэраг кніг для дзяцей і дарослых па прафілактыцы СНІДу, палавому і маральнаму выхаванню.

За ўвесь творчы перыяд Галіна Уладзіміраўна Трафімава разам з мужам Сяргеем Анатольевічам напісалі больш за 130 кніг, сярод якіх падручнікі, дапаможнікі, навукова-пазнавальная літаратура для дзяцей і кнігі для бацькоў.
З 2009 года – член ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

У 2010 годзе Галіна Уладзіміраўна і Сяргей Анатольевіч Трафімавы сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу ў намінацыі «Дзіцячая літаратура».

У 2013 годзе лаўрэаты першай абласной літаратурнай прэміі імя П. Броўкі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гамм, Э. Находка для почемучек / Э. Гамм // Віцебскі рабочы. – 2012. – 13 кастр. – С. 7.

2. Гатоўская, Л. Унікальны друкаваны сувенір / Л. Гатоўская // Віцебскі рабочы. – 2012. – 1 верас. – С. 4.

3. Комаровский, Н. За жизнь без опасности / Н. Комаровский // Телеком-экспресс (Орша). – 2011. – 12 мая. – С. 9.

4. Кулаков, С. Детские книги / С. Кулаков // Віцебскі рабочы. – 2011. – 24 сент. – С. 6.

5. Кутынко, А. Отвечать на вопросы юных «почемучек» – огромный труд и удовольствие / А. Кутынко // Народнае слова. – 2010. – 16 кастр. – С. 3.

6. Лютынскі, В. «Буквар Аршанскі»: для дзяцей і дарослых / В. Лютынскі // Настаўніцкая газета. – 2015. – 7 лют. – С. 14.

7. Марыніна, М. Цябе ўслаўляем, роднае слова! / М. Марыніна // Аршанская газета. – 2013. – 31 жн. – С. 6.

8. Наумова, А. Сказочно интересно / А. Наумова // Гарадоцкі веснік. – 2016. – 19 сак. – С. 8.

9. Пастернак, Т. Первые лауреаты премии Петруся Бровки / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2013. – 26 сак. – С. 8.

10. Пашковіч, В. Свет душы і таленту / В. Пашковіч // Аршанская газета. – 2011. – 20 студз. – С. 1.

11. Политова, Ж. Книги эти читать – новый мир для себя открывать / Ж. Политова // Телеком-экспресс (Орша). – 2014. – 10 апр. – С. 29.

12. Пульянова, И. Книги оршанского автора / И. Пульянова // Вiцебскі рабочы. – 2006. – 27 ліп. – С. 15.

13. Сямашка, М. Неразгаданыя таямніцы ў кнігах землякоў / М. Сямашка // Аршанская газета. – 2011. – 3 верас. – С. 3.

14. Хітрова, А. Аршанскі буквар / А. Хітрова // Настаўніцкая газета. – 2012. – 16 жн. – С. 1.

15. Шкрабо, Е. Галина и Сергей Трафимовы: ни месяца без книги / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2011. – 20 окт. – С. 3.

16. Шкрабо, Е. Оршанские авторы на Международном книжном форуме / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 5 марта. – С. 7.

17. Шпаковская, Г. Букварь для оршанских первоклассников написали местные авторы супруги Трафимовы / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2012. – 13 окт. – С. 7.

18. Шутава, В. Дзесяць кніжак Галіны і Сяргея Трафімавых / В. Шутава // Народнае слова. – 2009. – 19 лют. – С. 15.

19. Якавенка, А. З добрым словам да землякоў / А. Якавенка // Літаратура і мастацтва. – 2011. – 18 лістап.– С. 2.

20. Янкоўская, Н. Пісьменнікі Галіна і Сяргей Трафімавы – гонар Аршанскай зямлі / Н. Янкоўская // Бібліятэчны свет. – 2016. – № 5. – С. 18–19.