Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цвярскі Аляксандр Давыдавіч

Дата нараджэння
12.04.1924
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
10.02.1990
Род дзейнасці
пісьменнік
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады творчасці
1947–1990
Жанр
паэт, перакладчык, сцэнарыст

Цвярскі Аляксандр Давыдавіч нарадзіўся 12 красавіка 1924 года ў Віцебску ў сям'і ўрача. Пісьменнік, паэт, перакладчык, сцэнарыст.

У 1941 годзе скончыў школу, у 1944 годзе – ваеннае вучылішча. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір узвода разведкі ў складзе 70-й арміі 2-га Беларускага фронту.

Пасля вайны вучыўся ў Ваеннай акадэміі, але не скончыў яе. Пачаў займацца літаратурнай працай.

У 1955 годзе скончыў філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. Некалькі гадоў працаваў у рэдакцыі «Піянерскай праўды». З 1960 года – член Саюза пісьменнікаў СССР.

Асноўная тэма творчасці – інтэрнацыяналізм і дружба народаў. Раман «Песня над Басфорам» вытрымаў 7 выданняў. Аповесць «Турэцкі марш» прысвечана падзеям, якія адбываліся ў Віцебску ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Шмат часу аддаваў грамадскай дзейнасці, быў членам Савета па дзіцячай і юнацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Расіі, членам Савета па беларускай літаратуры, членам праўлення Савета ветэранаў вайны – маскоўскіх пісьменнікаў.

Памёр Аляксандр Давыдавіч 10 лютага 1990 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Цвярскі Аляксандр Давыдавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 542.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Гинзбург, Б. Турецкий писатель из Витебска

arrow Симанович, Д. Из далекого дня он глядит на меня