Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Варатынская Галіна Аляксандраўна

Дата нараджэння
21.01.1953
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Ушацкі раён, в. Ваўчо
Род дзейнасці
паэтэса, публіцыст

Варатынская Галіна Аляксандраўна нарадзілася 21 студзеня 1953 года ў в. Ваўчо Ушацкага раёна. У 1970 годзе скончыла Ушацкую сярэднюю школу. Старшакласніцай стала пісаць вершы, публікаваць іх у раённай газеце. У 1980 годзе скончыла завочна Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 3 1972 да 1974 гг. працавала бібліятэкарам Арэхаўскай сельскай бібліятэкі. 3 1974 года, больш за 40 гадоў, працавала ва ўшацкай раённай газеце «Патрыёт».

Піша вершы, з года ў год удасканальвае сваё майстэрства. У 1995 годзе выйшаў зборнік яе вершаў «3 будзённасці ўзляцець...». У 1996 годзе адбылася прэзентацыя кнігі ва Ушацкай ЦРБ імя Е. Я. Лось. У прадмове да новай кнігі вершаў паэтэсы «Не спужайце снегіра» пісьменнік Ф. Сіўко напісаў «...Добрыя, спелыя вершы...».

Г. А. Варатынская піша вершы, прысвечаныя сваёй малой радзіме – Ушаччыне:

«І глыбінна, і мудра, і шчыра

Над Ушачамі восень плыве

У журавоў на абветраных крылах,

Абвяшчаючы волю журбе.

Дакрануся паглядам да птушак,

Кіну лёгкі свой сум з-пад рукі

Гэта нашы адчайныя душы

Над Радзімай выводзяць кругі».

З'яўляецца старшынёй раённай Рады рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны», узначальвае літаратурнае аб'яднанне пры ўшацкай раённай газеце, а таксама клуб творчых сустрэч пры раённым Доме культуры.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Варатынская Галіна Аляксандраўна // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 550.

2. Варатынская Галіна // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2001. – С. 24–25.

3. Гальпяровіч, Н. З паэтычнага краю / Н. Гальпяровіч // Літаратура і мастацтва. – 2018. – 21 снеж. – С. 4.

4. Канапелька, А. Галіна Варатынская / А. Канапелька // Народнае слова. – 2001. – 14 жн. – С. 5.

5. Пашковіч, А. Струны тонкія душы / А. Пашковіч // Патрыёт (Ушачы). – 2008. – 19 студз. – С. 4.

6. Сіўко, Ф. «Галінка з дрэва спадчыннай Ушаччыны» / Ф. Сіўко // Народнае слова. – 2003. – 8 лют. – С. 5.

7. Цялятка, А. Сябры павіншавалі паэтэсу / А. Цялятка // Віцебскі рабочы. – 1996. – 9 студз. – С. 2.