Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Васілёнак Сяргей Іванавіч

Дата нараджэння
23.09.1902
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Запруддзе
Дата смерці
15.04.1982
Род дзейнасці
літаратуразнаўца, гісторык літаратуры, фалькларыст

Васілёнак Сяргей Іванавіч нарадзіўся 23 верасня 1902 года ў в. Запруддзе Сенненскага павета Магілёўскай губерні (зараз – Сенненскага раёна Віцебскай вобласці) у сялянскай сям'і.

Літаратуразнаўца, гісторык літаратуры, фалькларыст.

У 1929 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ). Працаваў у Віцебскім (1932–1934) і Магілёўскім педінстытутах. У 1940 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, з 1941 года – дацэнт.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1940–1960 гг. выкладаў беларускую літаратуру і фальклор у Маскоўскім універсітэце, потым у Гомельскім педінстытуце.

Складальнік зборніка «Беларускі эпас» (разам з М. Грынблатам і К. Кабашнікавым), хрэстаматыі для ВНУ «Вусна-паэтычная творчасць беларускага народа» (з I. Гутаравым). Вывучаў гісторыю старажытнай беларускай літаратуры і фальклору.

Памёр 15 красавіка 1982 года ў Маскве.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гарэлік, Л. М. Васілёнак Сяргей / Л. М. Гарэлік. // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. – Т. 1 : Абуховіч–Ватацы. – С. 534–535.

2. Васілёнак Сяргей Іванавіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 538.

3. Васілёнак Сяргей Іванавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 57.

4. Васілёнак Сяргей Іванавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 35.