Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Васілёнак Яўген Пятровіч

Дата нараджэння
26.12.1917
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Дата смерці
23.09.1973
Род дзейнасці
пісьменнік

Васілёнак Яўген Пятровіч нарадзіўся 26 снежня 1917 года ў Оршы ў сям’і чыгуначніка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Аршанскай чыгуначнай школе. У 1934–1935 гг. вучыўся ў Магілеўскім педагагічным інстытуце на літаратурным факультэце. Працаваў у Шклоўскай раённай газеце «Прамень камунізму», у рэдакцыях раённых і гарадскіх газет Барысава, Багушэўска, Оршы. У 1939 г. накіраваны на журналісцкую працу на Далёкі Усход (працаваў у Хабараўску, Усурыйску, Уладзівастоку). У 1943–1945 гг. – у радах Савецкай Арміі, служыў у рэдакцыі дывізійнай газеты «Баец-патрыёт», у 1945–1948 гг. – карэспандэнт маскоўскай газеты «Гудок» у Алма-Аце. З 1948 г. жыў у Мінску, працаваў рэдактарам БелТА, карэспандэнтам газеты «Труд» па Беларускай ССР, загадчыкам аддзела публіцыстыкі часопіса «Маладосць». У 1958–1966 гг. – галоўны рэдактар часопіса «Нёман».

Першыя вершы апублікаваў у 1936 г., потым прозу ў 1939 г. Выйшлі зборнікі аповесцей і апавяданняў «Зялёныя агні» (1954), «Прызванне» (апавяданні і нарысы, 1956.), «Таццяна Ларына» (1964) і інш. Перакладаў на беларускую мову творы рускіх пісьменнікаў і асобныя творы пісьменнікаў замежных краін.

Узнагароджаны медалямі.

Памёр 23 верасня.1973 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Васілёнак Яўген Пятровіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1992. – Т. 1 : Абуховіч–Ватацы. – С. 535.

2. Васілёнак Яўген Пятровіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 421.

3. Васілёнак Яўген Пятровіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1984. – Т. 1 : Акапэла–Габелен. – С. 582.

4. Канцавенка, І. Журналіст і пісьменнік – Яўген Васілёнак / І. Канцавенка // Аршанская газета. – 2007. – 18 кастр. – С. 3.

5. Карнялюк, К. Яго самае важнае адкрыццё / К. Карнялюк // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 15 лют. – С. 15.

6. На строме часу // Вёрсты пройдзеных дарог / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. – Магілёў : Магілёўская друкарня, 2003. – С. 113–119.

7. Яршоў, І. Вялікая Айчынная вайна ў творах літаратараў Оршы і Аршаншчыны / І. Яршоў // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 25 июня. – С. 7.

8. Яўген Васілёнак // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1992. – Т. 1 : Абуховіч–Ватацы. – С. 96.