Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Васючэнка Пятро (Пётр Васільевіч)

Дата нараджэння
15.02.1959
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк
Дата смерці
25.08.2019
Род дзейнасці
празаік, драматург, крытык, літаратуразнаўца
Навуковае званне
Кандыдат філалагічных навук (1985)

Васючэнка Пятро (Пётр Васільевіч) нарадзіўся 15 лютага 1959 года ў Полацку, празаік, драматург, крытык, літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1985).

У 1981 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1983 годзе – аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Друкуецца з 1979 года. Даследуе спадчыну Я. Купалы, М. Гарэцкага, А. Мрыя і іншых, творчасць сучасных празаікаў і драматургаў. З 1984 па 1997 гг. – навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1997 года – загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

З'яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1994 года.

Выдаў літаратуразнаўчыя манаграфіі «Драматургія і час», «Драматургічная спадчына Янкі Купалы», «Пошукі страчанага дзяцінства», «Сучасная беларуская драматургія». Пятро Васючэнка вядомы і як дзіцячы пісьменнік: «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі», п'есы-казкі «Страшны Гам», «Навагодні дэтэктыў», «Маленькі зброяносец», «Новы Калабок» і інш.

Жыў у Мінску. Памёр 25 жніўня 2019 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аляшкевіч, М. Лабірынты і цмокі Пятра Васючэнкі / М. Аляшкевіч // Маладосць. – 2007. – № 4. – С. 105–108.

2. Барысенка, В. Мераць творчасць меркай еўрапейскай, або Вопыт спасціжэння літаратуры Пятром Васючэнкам / В. Барысенка // Роднае слова. – 2009. – № 2. – С. 78–80.

3. Васючэнка, П. Казкі і ява Пятра Васючэнкі / П. Васючэнка ; гутарыла Л. Малей // Голас Радзімы. – 2014. – 10 крас. – С. 1, 3.

4. Васючэнка, П. В. «У кожным творцы жыве некалькі асобаў...» / П. В. Васючэнка ; гутарыла Г. Кісліцына // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 20 лют. – С. 14.

5. Васючэнка Пётр Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 35.

6. Васючэнка Пётр Васілевіч // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 785.

7. Дзянісава, С. Палачане / С. Дзянісава // Маладосць. – 2012. – № 5. – С. 100–106.

8. Іўчанка, В. М. Васючэнка Пётр Васільевіч / В. М. Іўчанка // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 226.

9. Пятро Васючэнка // На трапяткім агні : навелы, эсэ, публіцыстыка / Н. Гальпяровіч. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2012. – С. 135–139.

10. Ярмалінская, В. М. Тэатр Пятра Васючэнкі / В. М. Ярмалінская // Роднае слова. – 2016. – № 9. – С. 85–87.