Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Воранаў Мікола (Мікалай Гаўрылавіч)

Дата нараджэння
13.12.1936
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Віры
Дата смерці
23.01.2005
Род дзейнасці
пісьменнік
Жанр
вершы, апавяданні

Воранаў Мікола (Мікалай Гаўрылавіч) нарадзіўся 13 снежня 1936 года ў в. Віры Гарадоцкага раёна. Беларускі пісьменнік.

У 1952 годзе скончыў Азяркоўскую сямігодку. Працаваў у леспрамгасе, Задзвінскай МТС.

Восенню 1955 года быў прызваны ў армію, служыў у ВМФ на Балтыцы. Пасля дэмабілізацыі быў супрацоўнікам суражскай, аршанскай, сенненскай раённых газет, незадоўга да выхаду на пенсію працаваў у шаркаўшчынскай раённай газеце «Кліч Радзімы».

Літаратурнай працай пачаў займацца ў 1952 годзе. Яго вершы і замалёўкі друкаваліся ў часопісе «Савецкі марак», газетах «Страж Балтыкі», «Савецкі флот».

Першае апавяданне «Прымак» апублікавана ў 1963 годзе ў газеце «Віцебскі рабочы». Выйшлі зборнікі апавяданняў і аповесцей: «Ветраны дзень» (1976), «Перад адлігай» (1984). Сярод іншых твораў: аповесці «Завея» (1979), «Вадалазы», апавяданні «Чалавек з дарогі», «Цёплая восень» (1981), «Сястра чакае» (1982), «Раннія замаразкі» (1983), «Суседзі» (1984) і іншыя.

З 1978 года – член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Аўтар шматлікіх публікацый у абласной і рэспубліканскай перыёдыцы.

Апавяданні Міколы Воранава перакладаліся на рускую, украінскую, балгарскую, чувашскую мовы.

Жыў у г. п. Шаркаўшчына.

Памёр Мікалай Гаўрылавіч 23 студзеня 2005 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Воранаў Мікалай Гаўрылавіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 718.

2. Воранаў Мікола (Мікалай Гаўрылавіч) // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 272.

3. Воранаў Мікола (Мікалай Гаўрылавіч) // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 391.

4. Воранаў Мікола // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2001. – С. 26–27.

5. Воронов Микола // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 275.

6. Воронов Микола // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 809.

7. Савік Л. С. Воранаў Мікола / Л. С. Савік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1993. – Т. 2 : Верабей–Іваноў. – С. 50–52.

8. Салтук, А. Праўда жыцця / А. Салтук // Віцебскі рабочы. – 2001. – 15 снеж. – С. 3.

9. Скапа, У. Шчыра, даверліва, задушэўна / У. Скапа // Віцебскі рабочы. – 1996. – 13 снеж. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Воранаў Мікалай Гаўрылавіч. Нашы землякі. Городокская сеть публичных библиотек

Физзслотс казино