Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Вуль Ялегі Пранціш

Дата нараджэння
09(21).04.1835
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
08.12.1894
Род дзейнасці
паэт, празаік
Гады творчасці
1851–1894

Вуль Ялегі Пранціш (сапраўднае імя – Карафа-Корбут Элігій-Францішак Маўрыкіевіч) нарадзіўся 9 (21) красавіка 1835 года ў Віцебску ў сям'і чыноўніка. Паэт, празаік.

Вучыўся ў Віцебскай гімназіі. У 1856–1862 гг. працаваў пісарам у губернскай палаце дзяржаўнай маёмасці, адначасова ўваходзіў у гурткі перадавой моладзі Віцебска.

Літаратурнымі здольнасцямі вылучаўся яшчэ падчас вучобы ў гімназіі, дзе прымаў актыўны ўдзел у «літаратурных гутарках», для якіх напісаў сачыненні – «Успамін дзяцінства і юнацтва» (1851), «Віцебск» (1852), «Хрэсьбіны ў беларускіх сялян» (1853) і інш. Яго сачыненні як узорныя неаднойчы адпраўляліся ва ўпраўленне навучальнай акругі (Пецярбург).

У 1859 годзе ўпісаў у «Альбом» Вярыгі-Дарэўскага свой адзіны вядомы на беларускай мове верш «К дудару Арцёму ад наддзвінскага мужыка» – узор беларускай грамадзянскай лірыкі сярэдзіны XIX ст., які яскрава выявіў паэтычны талент і дэмакратычныя пазіцыі аўтара.

У 1863 годзе Я. Вуль і ўся яго сям'я прынялі актыўны ўдзел у паўстанні. Пасля чаго разам з братам ён быў сасланы ў Сібір на пасяленне, а яго бацька атрымаў 8 гадоў катаргі.

Вярнуўшыся з Сібіры, жыў у Варшаве, дзе разам з В. Каратынскім і А. Плугам стварыў беларускі гурток. Творы Я. Вуля пры жыцці не друкаваліся.

Памёр Ялегі Пранціш Вуль 8 снежня 1894 года ў Варшаве.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Канапелька, А. Ялегi Пранцiш Вуль / А. Канапелька // Народнае слова. – 1998. – 29 верас. – С. 4.

2. Кісялёў, Г. В. Вуль Ялегі Пранціш / Г. В. Кісялёў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 293.

3. Кісялёў, Г. В. Вуль Ялегі Пранціш / Г. В. Кісялёў, З. У. Драздова // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1993. – Т. 2 : Верабей–Іваноў. – С. 52–53.