Вялюгін Анатоль Сцяпанавіч
Вялюгін Анатоль Сцяпанавіч нарадзіўся 27 снежня 1923 года ў в. Машканы Сенненскага раёна ў сям'і фельчара. Беларускі паэт, кінадраматург, перакладчык.
У 1934 годзе пачалі друкаваццца яго нататкі і замалёўкі ў часопісе «Іскры Ільіча», газетах «Піянер Беларусі», «Віцебскі рабочы». У 1938 годзе ў часопісе «Полымя рэвалюцыі» быў надрукаваны яго першы паэтычны твор – верш «Матчына песня». У 1939 годзе паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Вучыўся і адначасова працаваў у рэдакцыях газет «Звязда», «Чырвоная змена», «Піянер Беларусі». Восенню 1940 года стаў вольным слухачом сцэнарнага факультэта Усесаюзнага інстытута кінематаграфіі, дзе лекцыі чытаў А. Даўжэнка.
У гады Вялікай Айчыннай вайны малады паэт разам з роднымі эвакуіраваўся на Урал, дзе ён вучыўся ў Свярдлоўскім педагагічным інстытуце. У 1942 годзе Вялюгін стаў курсантам Лугінскай авіяцыйнай школы. Ён удзельнічаў у баях на Сталінградскім фронце, дзе атрымаў раненне.
У 1945–1946 гг. працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» ў Мінску. У 1946 годзе яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі, у 1947 годзе выйшла першая кніга паэта «Салют у Мінску». У 1948 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У 1946–1984 гг. з невялікімі перапынкамі працаваў рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Полымя».
За зборнік вершаў «Голуб на вежы» паэт атрымаў званне лаўрэата 1-й ступені Усебеларускага фестывалю моладзі. У 1964 годзе за паэму «Вецер з Волгі» была прысуджана Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы.
Аўтар зборнікаў «Салют у Мінску» (1947), «Негарэльская арка» (1949), «На зоры займае» (1958), «Насцеж» (1960), «Песня зялёнага дуба» (1989), «3 белага камення – сіняе пламенне» (1993) і іншых паэтычных зборнікаў для дзяцей.
Паэт пераклаў на беларускую мову паэмы М. Лермантава, Л. Украінкі, вершы А. Міцкевіча, У. Маякоўскага, Ю. Тувіма і шмат іншых. Анатоль Сцяпанавіч – укладальнік і рэдактар выдання «Анталогія ўкраінскай савецкай паэзіі».
Па яго сцэнарыях на кінастудыі знята 45 дакументальных стужак, з іх 16 – поўнаметражныя. Пастаўлены мастацкія кінафільмы: двухсерыйны «Рэха ў пушчы» (1977), «Глядзіце на траву» (1983) паводле ваенных навел Янкі Брыля.
У 1968 годзе за сцэнарый хранікальна-дакументальнага фільма «Генерал Пушча» быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1969).
Вершы паэта, пакладзеныя на музыку Ігарам Лучанком, сталі шырока вядомымі песнямі. Сярод іх: «Бярозка», «Закасі мае вёсны», «Сын зямлі на віхурнай арбіце». Апошняя кніга паэзіі «Заклён на скрутны вір» выйшла ў свет пасля смерці пісьменніка ў 1995 годзе.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, «Знак Пашаны», медалямі.
Памёр 24 кастрычніка 1994 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Анатоль Вялюгін // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 111–112.
2. Арочка, М. М. Вялюгін Анатоль Сцяпанавіч / М. М. Арочка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1984. – Т. 1 : А Капэла–Габелен. – С. 717.
3. Бандарэвіч, В. Літоўскі «анклаў» / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2014. – 1 сак. – С. 4.
4. Вялюгін Анатоль Сцяпанавіч // Беларускія перакладчыкі, даследчыкі, ілюстратары «Слова о плъку Игоревъ» / М. Г. Булахаў. – Мінск : Беларуская навука, 2012. – С. 36–37.
5. Буракоў, М. Жыццё пад ветразем / М. Буракоў // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 3 студз. – С. 6.
6. Велюгин Анатолий Степанович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 123–124.
7. Верасовы ўзятак // Святло імёнаў дарагіх : творчыя партрэты беларускіх пісьменнікаў / В. Макарэвіч. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2016. – С. 7–24.
8. Вялюгін Анатоль Сцяпанавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 455.
9. Вялюгін Анатоль Сцяпанавіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 29–31.
10. Вялюгін Анатоль Сцяпанавіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 546.
11. Вялюгін Анатоль Сцяпанавіч // Новыя кнігі. – 2003. – № 10. – С. 4–7.
12. Гарэлік, Л. М. Вялюгін Анатоль / Л. М. Гарэлік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1993. – Т. 2 : Верабей–Іваноў. – С. 56–68.
13. Городницкий, Е. А. Велюгин Анатолий Степанович / Е. А. Городницкий // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 618.
14. Дзенісенка, А. Кнігі ад Настаўніка / А. Дзенісенка // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 27 снеж. – С. 14.
15. Жыццё пад ветразем / падрыхт. М. Буракоў // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 29 студз. – С. 6.
16. Запартыка, Г. З франтавой кагорты / Г. Запартыка / Полымя. – 2003. – № 5. – С. 219–221.
17. Казлоўская, І. І. «Беларусь – мая маці ...» / І. І. Казлоўская // Беларуская мова і літаратура. Серыя «У дапамогу педагогу». – 2018. – № 12. – С. 47–51.
18. Камейша, К. «Вялюгін ведае ўсё!» / К. Камейша // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 27 снеж. – С. 7.
19. Камейша, К. «Пламенне вёсен і дарог» / К. Камейша / Полымя. – 2003. – № 12. – С. 213–219.
20. Катляроў, І. Р. Адмірал паэзіі / Ізяслаў Катляроў // Государственный контроль: анализ, практика, комментарии. – 2018. – № 3. – С. 95–96.
21. Кручок, К. Памяці Анатоля Вялюгіна / К. Кручок // Голас Сенненшчыны. – 1995. – 10 студз. – С. 3.
22. Макарэвіч, В. Верасовы ўзятак / В. Макарэвіч // Полымя. – 2013. – № 11. – С. 155–164.
23. Скобла, М. У. Вялюгін Анатоль Сцяпанавіч / М. У. Скобла // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 389–390.
24. След бліскавіцы / падрыхт. А. Каско // Звязда. – 2013. – 23 жн. – С. 3.
25. Старадуб, Г. Памяці настаўніка / Г. Старадуб // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 24 студз. – С. 3.